Уже в пятый раз мы получаем из крепких рук фотографа и обозревателя отчет о проделанной работе в рамках знаменитого литовского фестиваля Kilkim Žaibu. С некоторым опозданием, но получаем же! Потому что хоть что-то должно быть стабильным в этом проклятом мире — например, Netflix, отменяющий сериал сразу после первого сезона, реклама VPN под каждым вторым русскоязычным видео и вот Василий Воробейчиков с новой порцией промокших от дождя фотографий из Литвы.
Воўкі (не шакалы!) ў Вільне. Рэпартаж з фестывалю Vilkų Žiema
Студзень ня вельми фэставы месяц, таму ўдвая было прыемней наведаць Vilkų Žiema. Гэты фэст — стрыечны брат Kilkim Žaibu і робяць яго тыя ж самыя людзі, то бок у якасці сумненняў не было.
Сучаснага металхэда цяжка здзівіць. Усё ён ужо чуў, усё бачыў. І метал з дудкамі, і з аркестрам, і са свіннямі. Агнём на яго пыхалі, павам палівалі, на лодцы па ім плавалі, цыцкі яму паказвалі. Каб хоць
чымсьці гэтага перасычанага боўдзілу разважыць, арганізатары Kilkim Žaibu на фэст, пераважна блэк/фолк, пачалі прывозіць вясёлы грайнд, кшталту Gutalax, і, між іншым, гэта сталася поспехам.
А ў гэты год дзеля развіцця гэтага поспеху нам прывезлі рэйв. З Японіі. З кавайнымі танцамі, гроўлінгам, стэйдждайвінгам, дыджэямі і блэкметалам. Я не ведаю, што гэта было, але яно мела назву Violent Magic Orchestra. Даволі цяжка апісаць, што яны зрабілі, але, безумоўна, гэта была нейкая гвалтоўная магія, бо суворыя кашлатыя дзядзькі і разбэшчаныя валькірыі кінуліся скокаць пад гэтую музыку, нібыта ўсё жыццё бавілі час на рэйвах Берліна і Амстэрдама.
Размаляваны пад Абата гітарыст нешта шрэдзіў, маленькая вакалістка танчыла і то спявала пяшчотным голасам, то раўла так, што жылы на шыі ўзбухалі, дыджэі рабілі тое, што звычайна робяць дыджэі (я, дарэчы, не ведаю, што яны робяць), каб пасля нырнуць у натоўп. І быў у іх няблагі візуал на экране, які вельмі пасаваў таму, што адбываецца на сцэне — то рэзкі і шалёны, то сціплы і разважны.
Гэта было як глыток свежага паветра пасля футбольнай распранальні. Бо брутал-дэз і тру-блэк — гэта, канешне, добра, але к чацвёртай гадзіне такога мяса людзям хочацца трохі расслабіцца і без пафасу паскокаць пад тэхна і няхітры біт.
Мне падаецца, што, назіраючы за такім бліскучым поспехам, арганізатары KŽ ператвораць фэст у дыскач (жартую), ці пачнуць цягаць такія гурты кожны год, але ж я не ведаю, ці знойдуцца падобныя вар'яты ў свеце.
За інклюзіўнасць (цяпер можна рабіць серыял на Нэтфліксе!) на Kilkim Žaibu адказваў слаўны гурт Possessed, чый вакаліст не толькі коўзаецца на вазку каторы год, але цяпер яшчэ мае павязку на воку. Гэтыя заснавальнікі дэт-металу трымаліся добра, але Джэф Бесэра моцна схуднеў і не цягнуў вакал, як мне падалося. Аднак бадзёра скручваў твар і высоўваў язык, чаму былі ўдзячны ўсе фэны і фатографы.
Хэдлайнерам першага дня быў Samael, і візуальна гэта было захапленне — святло, людзі, відэабэкграўнд, полымя. Усё рухалася сінхронна, як танец пад мерныя выбухі музыкі. Магу толькі ўявіць, як уражліва гэта можа выглядаць на іх сольным канцэрце, дзе ўсё падрыхтавана выключна пад сам гурт. Гралі таксама няблага — было і старое добрае, і новы сінгл Hail to the Sun.
Пра галоўны гурт другога дня — Blood Fire Death — іншы хэдлайнер, Carcass, у сваіх сацсетках напісаў нешта кшталту: «Што за халера! Кавер-бэнд — хэдлайнер???» Гэты супергурт, у складзе якога адпрацоўвалі былыя і бягучыя зоркі розных блэк-ансамбляў, выконваў песні Bathory з усёй павагай да Quorthon'а і ягонай творчасці. Для тых, хто шануе карані, — вельмі файная імпрэза, але мне падалася трохі бязладнай і хаатычнай, быццам дзядзькі не заўсёды ведалі, што рабіць далей. На сцэну на адну песню выйшаў Gaahl (ён, дарэчы, у папярэдні дзень спакойна швэндаўся па фэсце, піў піва і фоткаўся з фанатамі), а вось Nergal, якога абяцаў фестывальны сайт, не даехаў, а завісаў з Кіану Рыўзам на іншым фэсце.
Carcass жа адыграў свой сэт амаль нонстопам, дакладна, моцна, а вакаліст Джэф Уолкер дэманстраваў прафесійны ўзровень тым, што мог адной рукой заліваць піва ў зяпу, а іншай — граць на басу. Слухаць было прыемна, але ўсё было неяк без агню, у прамым і пераносным сэнсах. Дарэчы, гурт упершыню наведаў Літву і быў прыемна здзіўлены тым, як цёпла іх сустракалі. А адзін з дыджэяў Violent Magic Orchestra адрываўся перад сцэнай пад Carcass увесь сэт і амаль кожную песню падпяваў. Вось такі рэйв.
Было яшчэ шмат цікавостак, напрыклад:
Blasphemy — трушныя, як самае смерць, канадскія блэкары з асабістым ахоўнікам на сцэне, размаляваным корпспэйнтам.
Impaled Nazarene — яшчэ больш трушныя фіны, на якіх нават папярэднія выканаўцы прыйшлі глядзець амаль у поўным складзе. А яшчэ іх вакаліст падобны на перапіўшага двайніка Пуціна.
Sakis Tolis — лідар Rotting Christ з вельмі цікавым сольным праектам, трохі падобным гучаннем на Paradise Lost.
Hellripper — бадзёрыя шатландскія спід-металісты.
Nexion — блэкеры з Ісландыі, вакаліст якіх так заахвоціўся літоўскім квасам, што пад канец фэста складаўся з яго амаль цалкам.
Фэст атрымаўся, на наступны год таксама паеду, мабыць, будзе яшчэ які цікавы рэйв.
(фотографии будут добавляться)
Текст & фото: Василий Воробейчиков

Компонент комментариев CComment