Ні з якіх там сутарэнняў «Хой» ці з могілак «Ыыыы», а абсалютна цмяных багністых гушчароў зваліўся (нарэшце) дэбютны альбом шырокавядомай у вузкіх колах фолк-метал фармацыі (ці ансамбля) Trollwald! І гэта сапраўднае свята як для беларускіх металхэдаў, дык і для сусветнай калматай супольнасці і тым, хто падзяляе і спачувае гэтым непрычасаным аматарам рэзкіх гукаў. Ё, канешне, і лыжка мёду ў дадзеным дрыгвотным рэлізе… Але па парадку.