Уявіце, што ўвясну, калі лёд растаяў, ды плыве крыгамі па рацэ вас параніла шрапнеллю. Вы крывавіцеся, з цяжкасцю ўтрымліваецеся ў прытомнасці, але сілы заканчваюцца, і вы падаеце ў гэтую самую раку. І плывяце нерухома па цячэнню, побач з крыгамі, сярод рыб і іншых гідкіх істот. І замест дыхання — сіп агоніі.
Ззяе вясенняе сонца, і вы бачыце як наперадзе варожыя войскі паступова заязджаюць на вашу тэрыторыю. І яны муляюць з зямлі ваш край, а вы проста пераўтварыліся ў крыгу і ў ступары глядзіце ў бясконцасць.
Прыкладна так і гучыць «Зямля пад чорнымі крыламі: Кроў». Прынамсі, першыя сем трэкаў, якія, калі я правільна зразумеў, напісаны, у тым ліку, па матывах кнігі «Я з вогненнай вёскі» Алеся Адамовіча.
Родина-Кать! Презентация видео Dymna Lotva — «Да волі» (и интервью с причастными)
25 марта Беларусь Здорового Человека праздновала День Воли — годовщину провозглашения независимости Белорусской Народной Республики. И снова этот праздник прошел не благодаря, а вопреки — при сильнейшем сопротивлении нелегитимной белорусской «власти». Однако всем рты заткнуть не получилось. Да и не получилось бы никогда!
Гэта частка альбому як фільм, зняты доўгімі кадрамі на чорна-белую стужку, поўнасцю дакументальны; і ўспрымаецца як гісторыі сведак. Яго месцамі цяжка слухаць; фізічна балюча слухаць, але ў гэтым яго дакументальнасць. Гэта вельмі жудасна, калі пачынаеш разумець, што гэты песні больш не казка і не хаўтурныя спевы, гэта адлюстраванне рэальнасці.
Ведаеце, адна справа глядзець кіно пра бабайку, няважна якой ступені пачварнасці — што Дракула, што Гадзіла не больш чым вясёлае баўленне часу, магчымасць паваляцца на канапе і пагрызці чыпсаў. Іншая справа глядзець кадры ваеннай хронікі, усведамляючы, што гэта адбываецца недзе насамрэч. Бомба, ракета ці варожы дрон можа заляцець і на тваю кухню. Потым, калі пашанцуе, пачуеш «Хто жывы — за мной».
У гэтым патоку і адбываецца альбом.
Павольна, атмасферна, на адным дыханні.
«Пекла». Гэту песню зараз разабралі на цытаты, і гэта не дарма. Можа, канешне, гэта ўплыў убачанага кліпу, але слёзы да вачэй падкатваюць без жартаў. Ты пачынаеш слухаць тэкст і калі да цябе даходзіць вось гэта «Твае ножанькі ў іх так доўга гарэць будуць…» і гэта пра новы абутак… гэта ўжо не дрыжыкі, гэта нешта больш.
Папярэджваю, пры праслухванні гэтай песні можа ўзняцца ціск. Але пекла, на то і пекла, ані кроплі не курорт.
Другая песня, якая вынішчае вас дакументалізмам — «Яма». «Бацька…рука правая аторваная і тут… у шыю яму. » А далей Nokt выдае такі сквіл, што хочацца самому ў тую яму скокнуць. Боль фізічная. Дакументалізм. Жах перад вачыма.
На паўтор.
ФРОНТальная камера #2. Белоруска, живущая в Украине, пишет о войне
Война продолжается, и мы продолжаем наполнять нашу новую рубрику «ФРОНТальная камера» реальными историями белорусов, которые оказались в той или иной степени вовлечены в военное противостояние между Россией и Украиной. Потому что война такая штука, что она может оказывать влияние абсолютно на всех вокруг нее, даже если обмен смертью происходит где-то очень далеко. Война все равно найдет тебя — смертью знакомых или близких, санкциями, экономическим коллапсом. Или ненавистью.
Я даў прыклад толькі двух трэкаў з першай паловы альбому, не пытайце чаму, але дакладна не таму, што яны найлепшыя. Цяжка акрэсліцца з фаварытамі ў гэтым музычным творы.
Пад час праслухвання стала табой авалодваюць эмоцыі, і калі гэта не так — ты наогул што-небудзь адчуваеш у гэтым жыцці?
Другая частка альбома, гэта песні трохі іншыя, больш хтанічныя, бліжэй да міфалогіі.
Тая самая Dymna Lotva, да якой мы прызвычаіліся. З тых часоў, калі Nokt замацавала за сабой тытул галоўнай баньшы краіны. Зараз, калі ідзе вайна, калі ўсё ўспрымаецца на голых нервах, другая частка альбому, якая пачынаецца з «Nacht Hexen» слухаецца больш спакойна. І гэта не таму што яна неяк горш ці менш моцна зробленая, не, з якасцю там усё акей. Гэта таму што мы самі добра так закарэлі. Нас мала што кранае.
Ну хіба што гэты альбом можа.
Там, сярод другой часткі альбома дарэчы ёсць і трэк з маім удзелам. Ён называецца «Да Волі». Калі я пачынаў пісаць рэцэнзію, думаў напісаць аб ім асобна, але потым адчуў, што недарэчна будзе вылучаць сябе на фоне альбома, героямі і суаўтарамі якога можна назваць мільёны людзей. Няважна, калі забітых.
Здаецца, альбом не мае мінусаў. Можа хіба што месцамі я магу перабіраць і чапляцца да гітарных сола, якія выбіваюцца нечаканымі хадамі і недастаткова топяць маю свядомасць у музычным патоку. З іншага боку, гэта і добра, бо такія спатыкнення не даюць патануць канчаткова ў тым крывавым вясеннім крыгаходзе, які я напачатку артыкула апісаў.
Альбом Dymna Lotva «Зямля Пад Чорнымі Крыламі: Кроў» на Bandcamp здесь.
Вышедший в прошлом месяце фильм Ридли Скотта «Чужой: Завет» вызвал горячую полемику в среде диванных кинокритиков. Не обошли вниманием картину и шакалы, сравнив новый фильм про Чужих с тем, что периодически вываливается
Шакал по-английски! Jackal.Today — a satirical news site that mocks American show business. Parody news about movies, music and video games. Our news will make you howl!
Компонент комментариев CComment