Вверх
Вниз


The Hives — «The Death of Randy Fitzsimmons». Мамка, глядзі, што мы ў гаражы дзеда нарылі!

The Hives — «The Death of Randy Fitzsimmons». Мамка, глядзі, што мы ў гаражы дзеда нарылі!
ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?

Оформите регулярные пожертвования на Patreon;
Купите нашу книгу «Хроники "Нестора" — история «Музыкальной газеты» и «М-журнала»;
Или просто налейте нам рюмочку 

Прыўкрасныя дзяды, якія знайшлі варыянт не старэць душой (не, яны не ведаюць пра цэлебныя крыніцы «Цэнтральнага») і бабахнулі (не блытаць з «хлапком») абалдзенны альбом «The Death of Randy Fitzsimmons».

The Hives — «The Death of Randy Fitzsimmons»
The Hives — «The Death of Randy Fitzsimmons»Дата выпуска: 11 августа 2023
Длительность: 31:26
Продюсер — Patrik Berger
Лейбл — Disques Hives

Трек-лист:
01 «Bogus Operandi»
02 «Trapdoor Solution»
03 «Countdown to Shutdown»
04 «Rigor Mortis Radio»
05 «Stick Up»
06 «Smoke & Mirrors»
07 «Crash Into the Weekend»
08 «Two Kinds of Trouble»
09 «The Way the Story Goes»
10 «The Bomb»
11 «What Did I Ever Do to You?»
12 «Step Out of the Way»

Вячка К.Текст: Вячка К.
© Shakal.Today
Все публикации автора

Як добра кавырацца ў гаражы свайго дзеда, які аддаў добрую частку жыцця на тое, каб наздабыць годных гуртоў па ўсім свеце..!

І адзін з гэтых гаражных гуртоў — шведскія зладзеі The Hives. Калі выйсці з гаража і ўдыхнуць вольнае шведскае паветра, можна адчуць, як са студыі старпёрскага гутра ABBA валіць бодрае музло людзей, якія абсалютна адмаўляюць старэнне фізічнай скуркі свайго ментальнага скафандра.
Пасля даволі доўгага пракату сваіх выразных хітоў а-ля «Hate to say I‘ve told you so» дзеда-хлопцы адважыліся плюнуць у твар сусвету яшчэ адным альбомам (а сліны за 11 год у іх накапілася даволі!).

Што тут можна сказаць? Гэты альбом — чарговае пацверджанне, што рок жывы, а ты — такое сабе. Дзядзькі наваліваюць і наваліваюць, трэк за трэкам, настрой і меркаванне, што няма чаго валяцца на канапе і ныць, а варта жыць на поўную нагу.

Калі слухаеш альбом, ані разу не ўзнікае ўражання, што гэтым выканаўцам каля 50 годзікаў, па сваім уласным вопыце ведаю, што мала хто можа арганізаваць ВО ТАКУЮ падачу. Цікавыя арынжыроўкі да давольі банальных рыфаў (паспрабуй во так сыграць, каб так жа зачапіла), умелая праца з гітарнымі і ўдарнымі прымочкамі ствараюць пэўны космас, які круціцца-верціцца менавіта вакол The Hives. І ведаеце што? Ён яшчэ як круціцца-верціцца! Гэты гурт стварае неўміручую музыку, якая быдзе актуальнай заўсёды. А гэта трэба ўмець!

А гэты вакал! Ох, ён варты шмат чаго! Гэтыя ненаіграныя (але калі і наіграныя) эмоцыі разам з тэкстамі (прыкладам, «What Did I Ever Do to You») ніяк не могуць пакінуць цябе без эмоцый, калі ты ўмееш слухаць і адчуваць.

Маюць месца і лірычныя кампазіцыі, і ведаеце што? Яны прыўкрасна эгаістычныя, як нагі Азаронак у сваіх прамовах, прыкрыты толькі ракушкамі.

Неяк лаяўся, што па перадзамове набыў новы альбом Slpknot, то завязаў з гэтымі перадзамовамі. Але неяк зайшоў у вінілавую краму ў Вільнюсе і проста без пытанняў набыў альбом дадзенага калектыва. Бо гэтыя не хлусяць. Гэта сапраўдны рок-н-рол, які прымусіць тваё друхло трэсціся, нават калі ты не любіш такую музыку.

Гэты альбом сапраўды з’язляецца прыемным феноменам гурта, які за даволі доўгі час не згубіў свайго шарму. Тыя самыя прымітыўныя два-тры акорды ва ўмелых руказ пераўтвараюцца ў мастацтва і магію, якая працуе і калі ты цвярозы, і калі ты стаіш на галаве. Той самы аўтэнтычны рок, але актуальны сёння. Не трэба лішнія колы прыдумляць для пальца ў носе.

The Hives— Готовьте свои «ульи», мамаши! ❘ The Hives

PS: для маленькіх чытачоў нагадаю, што гаражны рок — база ўсяго музла, якое ўзнікла пасля 1960-х і намуціравалася ў такія сферы, якімі дыхае ледзь не кожны персанаж сіткома пад назвай «Зямля».

PS: усім цікава, хто такі Randy Fitzsimmons. А во думайце, чучелы.

Трэкі, якія забіраюць тваю душу:

  • «Rigor Mortis Radio»;
  • «Crash Into the Weekend»;
  • «Two Kinds of Trouble».

Адзнака:

  • Запіс: 10/10;
  • Музыка: 8/10;
  • Тэксты: 9/10.

Агульная адзнака: 9/10

 


Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment