«Адарвірог» — «Чорнае сонца». Хер адарвеш!

«Адарвірог» — «Чорнае сонца». Хер адарвеш!

Оцените экстремизм материала:

Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?

Оформите регулярные пожертвования на Patreon;
Купите нашу книгу «Хроники "Нестора" — история «Музыкальной газеты» и «М-журнала»;
Или просто налейте нам рюмочку 

Гэты год, нарэшце, выгодна выдзяляецца ад перадыдучых трох у плане годных поўнафарматных рэлізаў беларускіх цяжкіх ансамбляў (Trollwald, Dymna Lotwa, TORF — першае, што прыходзіць у галаву). І тут да гэтай кампаніі далучаецца гурт з багатай гісторыяй, які так і здзекваецца са слухачоў. «Адарві, адарві!». Але гэтыя сталічныя чартаўнікі (і элегантная чартаўнічка са скрыпачкай наперавес) «Адарвірог» самі здольныя насаваць каму заўгодна, што яны і даказваюць праз рэліз свайго другога LP «Чорнае сонца».

«Адарвірог» — «Чорнае сонца»
Адарвірог — «Чорнае сонца»Дата выпуска: 4 августа 2023
Длительность: 40:20
Запись — 
Микс & мастеринг — 
Арт — 

Трек-лист:
01 «Žach»
02 «Abadonna»
03 «Jurate»
04 «Pieramiežža»
05 «Kali zdradziŭ sviet»
06 «Karol»
07 «Ciomnyja vody»
08 «Abudžeńnie»
09 «Pra tych, chto nie viartajecca»
10 «Nia varty»
11 «Dośvitak»

Вячка К.Текст: Вячка К.
© Shakal.Today
Все публикации автора

Гурт «Адарвірог» вядомы ў першую чаргу сваімі бадзёрымі жывымі выступамі, а вось у другую — правядзеннем серыі андэграўндных фэстаў «Люты Фэст» у мінскім клубе «Brugge«, куды запрашаў лепшых прадстаўнікоў фолк-метал андэграўнднай тусоўкі Беларусі. Традыцыйныя солд-аўты і напоўніцу забіты людзьмі танцпляц былі прамым сведчаннем, што гурт умее не толькі паграць якасны хэдбэнгавы метал, але яшчэ і ў лагістыку ўмее.

І вось прыемная навіна жніўня! Даўно анансаваны праз рэліз сінглаў альбом прадраўся праз фінальныя штрышкі студыйнай працы і вось — ён у нас у вушах!

Тут ёсць што паслухаць! Першае, што ўражвае, дык гэта гук альбома. Яго можна параўнаць з лепшымі бандамі-прадстаўнікамі меладычнага метала шведскай школы. Сакавітыя рыфы, скрыпічныя партыі, якія іх вельмі дарэчы і нетрывіяльна абыгрываюць, граматны запіс варгана на трэку «Кароль», годная праца гукаінжэнера і звядзенне з майстарынгам — гэта ўсё разам з якасным і вывераным музычным матэрыялам дае нам нейкую тую самую атмасферу, калі фолк-метал тусоўка ладзіла канцэрты ў 2010-ых ледзь не кожны тыдзень і збірала велізарную колькасць аматараў дадзенай плыні.

І быць мне агідным слімаком, калі не адзначу мандаліну, дуду і колавую ліру на гэтым альбоме. Яны тут не часцяком радуюць сваімі сола, але калі з’яўляюцца — то своечасова і з густоўнымі партыямі, якія то падкрэсліваюць магутнасць агульнай пачкі, то дадаюць рамантычнай летуценнасці.

У параўнанні з першым альбомам бачны велізарны пазітыўны зрух вакаліста Лявона, які прыўкрасна праявіў сябе і тэхніках гроўлу і чыстага вакала. Тут яму выдатна стварае дуэт скрыпачка Караліна. Ах, як я ссумаваўся па такім папулярным спалучэнні вакалу «Beauty & the beast»! Прыгадаліся лепшыя гурты, якія былі на слыху старпёрнутых металюг яшчэ ў 1990-ых… Слёзы настальгіі!

Але падчас праслуховання вашага непакорнага слугу не пакідала адчуванне, быццам «Адарвірог» у плане тэкстаў прост закінуў у блэндэр лепшыя прыклады беларускага фолк-метала, добра працэдзіў і атрымаў тэксты да плыткі. Яны насычаныя матывамі гераічнага эпасу Караткевіча, разнастайнымі сюжэтамі-жахамі, міфалагічнымі гісторыямі. Гэта ўсё здорава. І, спадзяюся, альбом паслухаюць у першую чаргу маладыя аматары беландэграўнда. І найбольш тэматыка альбома прам навязліва асацыюецца з другім LP у пэўнай ступені легендарнага гурта «Litvintroll» «Чорная панна». І ў плане музыкі, атмасферы і тэкстаў. Гэта няблага і не думаю, што гэта было зроблена спецыяльна, але чалавечаму стварэнню, якое ўжо даўно жыве ў багне беларускай экстрэмальнай і не вельмі музыкі паралелі нябачна знітаваныя, хоць рог адарві!..

«Адарвірог»Предприятие по сезонной заготовке рогов и копыт ❘ «Адарвірог»

Наконт музыкі — часам падаецца, што кампазіцыі штучна зацягнутыя і пасля першага праслухоўвання (як і пасля дзясятага) не пакідае адчуванне, што ты гэта ўжо недзе чуў (за некаторымі ўдалымі вырашэннямі ў аранжыроўках і меладычных малюнках). Здаецца, усё сыграна добра, але неяк не чапляе. Быццам музыка створана таму што так трэба. 

Адзін насамрэч цікавы момант. Назва альбома дакладна насцярожыць аматараў Алены Блавацкай і брытанскага падполля 1980-ых, бо дойліды памятаюць, што такое чорнае сонейка..) Тут у мяне проста нейкі ступар мазгавіны, але творцам лепей ведаць, як называць альбом.

Калі браць агулам, у гурта атрымаўся бадзёры і разнастайны альбом, які знойдзе свайго слухача не толькі ў Беларусі, але і па-за межамі.

Фаварыты:

  • «Pieramiežža»;
  • «Jurate»;
  • «Ciomnyja Vody»

Адзнака:

  • Запіс: 8/10;
  • Музыка: 6/10;
  • Тэксты: 6/10.

Спецыяльная ачыўка: пачуць злучэнне «ўжо палюе» ў тэксце песні і не пырснуць півам на манітор камп’ютара.

Агульная адзнака: 6,5/10

 


Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment