Калі аёўскія дзядзькі выпусцілі сінгл «The Chapeltown Rag», ваш непакорны служка прам падскокнуў на месцы, бо трэк рэальна быў квінтэсенцыяй усяго таго, што ў добрым сэнсе рабіла пякельная дзявятка. І калі містэр Клоўн у чарговы раз наперабой з Коры пачалі заціраць, што новы альбом ледзь не прарыў, Slipknot 2.0 і астатняе бла-бла-бла.
Slipknot — The end so far Дата выпуска: 30 сентября 2022 Длительность: 57:31 Продюсеры: Slipknot & Joe Barresi
Лейбл: Roadrunner Трек-лист: 01 «Adderall» 02 «The Dying Song (Time to Sing)» 03 «The Chapeltown Rag» 04 «Yen» 05 «Hive Mind» 06 «Warranty» 07 «Medicine for the Dead» 08 «Acidic» 09 «Heirloom» 10 «H377» 11 «De Sade» 12 «Finale»
На выхадзе, акрамя таго першага сінгла, на альбоме моцна нічога і не запамінаецца. Другі і трэці сінглы з альбома рэальна насцярожылі. Адзін меў прыпеў, які ну прам моцна нагадаў неўміручы хіт банды Opus «Life is life». «Yen» быў ва ўсіх сэнсах слабы. Кліпы да кожнага з рэлізаў былі абсалютна безгустоўнымі і пустымі па кантэнту. Хаця, апошні адэкватны кліп выходзіў падчас эры «The Gray Chapter».
Когда встретил в своем подъезде сразу 9 бомжей ❘Slipknot
Калі шчыра, то гэты альбом мае рэальна вялікую колькасць сэмплаў і діджэйскіх фішачак, якія выцягваюць матэрыял, але гэтага, шчыра, недастаткова. У той жа час нельга адмаўляць таго, што гурт яшчэ можа не толькі шумець і далбіць, але і рабіць пэўныя заліпабельныя электронныя штукенцыі.
Часам сустракаюцца цікавыя рыфы, але ж «The End, So Far» — вельмі блеклы цень ад гурта, які дэбютаваў так выдатна і цягам двух альбомаў (і рэальна абалдзеннай дэмкі, якую варта лічыць альбомам нумар ноль, «Mate.Feed.Kill.Repeat», матэрыял з якога гурт выкарыстоўваў ажно цягам трох нумарных альбомаў) радаваў сваіх фэнаў.
Цяперака ў творчым плане адчуваецца, што гурт проста ідзе па «накатаным» шляху і стварае музыку, таму што «трэба». Больш няма той шчырай агрэсіі, тэмы тэкстаў моцна не прасунуліся, а тое, што выйшла, больш нагадвае нейкі b-side зборнік запісаў педовачнага гурта Stone Sour. Лепей бы Тэйлар працягваў там, а не вось гэта вось усё.
Black lives matter! ❘Slipknot
Замовіўшы гэты альбом на касеце (!) (добра, што хапіла мазгоў не на вініле), праслухаў яго восем разоў. Рэальна, ну вось ну ніяк. Як толькі не спрабаваў сябе сцпакоіць, што вуха замылена ці прост я ўжо (старпёр) не магу ўспрымаць новую музыку, нічога не атрымалася.
Вельмі сумна. Застаецца толькі парэкамендаваць дзядзькам не выпушчаць такія афігенныя першыя сінглы з альбомаў, каб не «награваць» сваіх фэнаў. Ах, аб чым гэта я. Бізнес так не працуе. Але спадзяюся, што дзядзькі так назвалі альбом не толькі таму, што гэта апошні кантрактны рэліз на Roadrunner, а таму што дастаткова даіць слухачоў.
З рэальных плюсаў альбома — тэхнічная рэалізацыя, Джэй і Vman з Тарцілам добра ўліліся ў калектыў, сыгралі ўсё як трэба (што не дапамагло матэрыялу, на жаль), уся электроншчына радуе слых, Коры рэальна дэманструе магчымасці сваіх вакальных дадзеных на поўнай (але тое таксама не працуе), Клоўн фірмова адгруквае перкусію на слаюыя долі, але — усё, гэта больш не працуе…
Альбом-кампіляцыя паразіцтва на фірмовых фішачках некалі адной з самых поп-агрэсіўных банд у свеце. Спадзяваўся, што «The End, So Far» будзе значна мацней за перадыдучы опус. Не выйшла. Канец блізка.
Беспощадная борьба с гомофобией, бифобией, трансфобией, эйблизмом, психофобией, расизмом и мачизмом, развернутая в социальных сетях и подхваченная ушлыми топ-менеджерами индустрии развлечений, как выяснилось, приносит
Шакал по-английски! Jackal.Today — a satirical news site that mocks American show business. Parody news about movies, music and video games. Our news will make you howl!
Компонент комментариев CComment