ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?
Оформите регулярные пожертвования на Patreon; |
Редакция «Шакал.Тудея» сильно обиделась на беларускую группу «Петля Пристрастия» в контексте их нового альбома «Суперпазіцыя». В том смысле, что нам он решительно не понравился и мы отказались писать на него свой обзор (ибо предвзяты). Но т.к. в Шакале царит экстремистская демократия и в в целом у нас тут оголтелый плюрализм мнений, то мы решили все-таки отрецензировать «Суперпазіцыю». Но отдав обзор на, так сказать, аутсорс!
«Петля Пристрастия — «Суперпазіцыя»
Дата выпуска: 25 октября 2024
Длительность: 27:42
Продюсер — «Петля Пристрастия»
Лейбл — «Петля Пристрастия»
Трек-лист:
01 «Квант»
02 «Алоха»
03 «Катлаван»
04 «Дэдлайн»
05 «Хавай»
06 «Катастрофа»
07 «Жах»
08 «Штосьці Добрае»
Пра тое, што «ПП» піша альбом на мове, я даведаўся непасрэдна ад голаса гурта Іллі. Ужо быў узрушаны праз сінглы «Квант» і «Жыццё як жах».
Альбом атрымаўся крыху нехарактэрны, але даволі лагічны пасля альбома «Не тот человек». Тут, як і ў мінулай рабоце «пятлістаў», ёсць выхад з «анта» на ўсеагульны аб’ём жывых мас. І тут менш кавырання сябе, а больш кавырання ў соцыюме і парадах, каб усім стала палепей. Не так хуёва. І гэтага рэальна патрабуе час. Мы часам забываем, што мы тут не дзеля таго, каб паміж сабой грызціся, а мусім выпусціць бруднае паветра са сваіх лёгкіх і ўдыхнуць нешта такое, што раздасць нам ключы на адчынялкі дзвярэй узаемапаразумення.
Гэты альбом — выдатная рэпліка да беларусаў, якіх пазбавілі магчымасці жыць дома. Альбом-падтрымка. І, як мне адчуваецца, самападтрымка гурта самога сябе. І яго асноўнай публікі.
Музычна — гэты той самы пост-панк, за які мы любім «Пятлю». Тут, у гэтым альбоме, адбылося нешта магічнае. Інтраверт выйшаў на вуліцу і сустрэўся з гэтай непажаданай рэчаіснасцю. Трэба рухацца бадзёра! Але на рагах. Кажуць, недзе ёсць любоў..!
Крыху адсябяціны. Слухаў гэты альбом па дарозе з Беластока да Вільнюса, мае сябры казалі, што ну во не чуваць вакала. Пераслухаў потым «Пазіцыю» на розных варыянтах аўдыявыяўлення. Усё на месцы. Музычны пачак чытаецца, вакал Іллі на месцы, усё арганічна і ў гармоніі. Прыемным цвіком ёсць прысутнасць рукі Снорэ, чалавека, які ўжо мае далучэнне да беларускай музычнай прасторы.
Наконт мовы. Ілля здзівіў усіх. Калі яшчэ дзесяць гадоў таму ён казаў, што не можа выказаць свае думкі на мове, то цяперака ён здолеў. І гэты альбом — пячатка таго, што «ПП» — беларускі гурт. Вельмі прыемна, калі беларускія людзі даходзяць да беларускасці не праз трэнд, а праз жаданне нешта зрабіць па-беларуску. Па-свойску.
Шмат хто наракае, што не разабраць словаў. Ёсць такая праблема, калі для цябе беларуская — экзатычная. Калі ты ёй карыстаешся, усё чуваць?
Не забывайце, хто вы ёсць.
Трэкі, якія забіраюць тваю душу:
- «Алоха»;
- «Катлаван»;
- «Катастофа»;
- «Штосьці добрае».
Адзнака:
- Запіс: 10/10;
- Музыка: 10/10;
- Тэксты: 8/10.
Агульная адзнака:
Компонент комментариев CComment