ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?
Оформите регулярные пожертвования на Patreon; |
Верасень 2020 года. Татальны локдаўн. Ніякіх канцэртаў. Ніякіх маштабных падзей навокал. 11 верасня не толькі вялікая трагедыя ў найноўшай гісторыі ЗША, але і рэліз альбома We Are Chaos ад неардынарнай асобы, якая мудрагеліста прыхоўваецца за псеўданімам Marilyn Manson. Пасля — адсутнасць канцэртнай дзейнасці спачатку праз пандэмію, потым — праз судовыя разбіральніцтвы з рукапаціснутым адэптам спадара Ла Вэя, якія «паспрыялі» пэўнай так сёння маднючай культуры адмены ў колах правільных людзей. Праз якую спадара Мэнсана вырашылі выпіліць з кантрактаў усе лэйблы, з якімі апошнім часам ён працаваў, выслаць яго на какаінавы мароз і прымусіць задумацца на свае паводзіны.
Marilyn Manson — One Assassination Under God (Chapter 1)
Дата выпуска: 22 ноября 2024
Длительность: 43:26
Продюсер — Marilyn Manson & Тайлер Бэйтс
Лейбл — Nuclear Blast
Трек-лист:
01 «One Assassination Under God»
02 «No Funeral Without Applause»
03 «Nod If You Understand»
04 «As Sick as the Secrets Within»
05 «Sacrilegious»
06 «Death Is Not a Costume»
07 «Meet Me in Purgatory»
08 «Raise the Red Flag»
09 «Sacrifice of the Mass»
Цягнуліся доўгія судовыя разбіральніцтвы, рэдкія фота ад мясцовых папарацы лавілі «двайніка Нікаласа Кейджа» ў аб’ектывы, хмары не пакідалі прасторы па-над той галавой, якая падарыла нам, прыўкрасным, гімн «Beatiful People».
Прыемна было, калі час ад чаму з’яўляліся навіны (супраца з былым клавішнікам гурта па стварэнні новага музла), ці нават удзелы ў канцэртах (з Кайнэ «Іэ» Вэстам), гэта давала надзею, што мізантроп высоўваецца са сваіх уласных прастораў і прагне ўвагі, па якой так ссумаваўся.
І цішыня… Нейкія незразумелыя цялепанні ў афіцыйным Інстаграме не надавалі ніякіх канкрэтных спадзяванак, акрамя таго, што Брайан (так завуць Мэнсана насамрэч, раптам нехта не ведаў) яшчэ не склеіў ласты і хоча ў нешта. Там жа і праскочылі чуткі, што праект выслаў увесь амерыканскі шоўбіз лесам і падпісаў кантракт з адным з найбуйнейшых лэйблаў у старушцы-Еўропе — Nuclear Blast.
Да жніўня 2024 года не было ніякіх манументальных зрухаў. І тут — вяртанне чорта з табакеркі. З тытунем, выдатным музычным і візуальным кантэнтам адначасова:
Па кліпу можна адразу заўважыць, што Мэнсан заняўся сабой, дзеля ін’екцый абраў Оземпік, а не класічныя сродкі рок-музыкаў дзеля захавання паскоранага абмену рэчывамі. Кліп на «As Sick As The Secrets Within» уяўляе з сябе квінтэсенцыю і рэтраспектыву вобразаў (не ўсіх, але багата якіх) з велізарнай кладзесі артыста, якую ён перажывае ў новым стане, неяк імкнецца не парадыраваць сябе, але перажыць той вопыт наноў у сваім сучасным увасабленні.
Пасля рэлізу сінгла паўстала лагічнае пытанне — хто ж цяпер уваходзіць у склад музычнай капэлы гурта?
І на гэтае пытанне адказаў кліп на наступны сінгл:
«Raise The Red Flag» — вельмі бадзёры трэк з ёмістым тэкстам, дзе, мне падаецца, ёсць дакладны зварот да тых асоб, якія маюць нейкія прэтэнзіі да фронтмэна гурта. Дастаткова прамы тэкст, дзе чалавек тлумачыць сваю пазіцыю: «Мяне не турбуюць твае выбачэнні, я не хачу каб ты знаходзілася (знаходзіўся?) побач».
У кліпе заўважаем не проста гітарыста, а
У гэты момант у мяне асабіста зніклі ўсе перажыванні наконт музычнай кампаненты альбома.
Сам альбом сустракае нас вокладкай з акварэльнай карцінай Брайана Уорнэра і лагатыпам часоў яго музычнага трыптыху, які скончыўся на Holy Wood.
І гэта трапны выбар, бо альбом сапраўды мае ў сваім узбраенні фішкі, якія выкарыстоўваліся і ў Antichrist Superstar, і Mechanical Animals, і, канешне, Holy Wood. Не забытыя і тыя блюзавыя ноткі з дэбютнай супольнай працы Мэнсана і Бэйтса — The Pale Emperor.
На рэлізе багата рознапланавых тэм у музычным плане. Тут прысутнічае і гатычны пачатак, і індустрыяльныя запілы, якія яшчэ на світанку сваёй зорнай кар’еры Мэнсан пранюхаў (ва ўсіх сэнсах) праз тусоўкі з фронтмэнам Nine Inch Nails Трэнтам Рэзнарам. І ёсць лірычныя моманты, не такія бесперспектыўныя, як на
І, што тут казаць, Мэнсан у чарговы раз здолеў напісаць тэксты, якія цікава перажываць. Якія цікава прымяраць на сябе. Якія быццам твае перажыванні. Такія шалаўлівыя эгаістычнаватыя падколкі. Якія варта перажыць і перадумаць, седзячы ў сваім цёмным куточку сэрца.
З рэлізам альбома маэстра выкаціў карціну, якая вартая прагляду нават для тых, хто не каціруе дадзенага выканаўцу як музыку:
У чарговы раз шкада, што гурт, як і ў выпадку з Heaven Upside Down, паехаў у тур да рэлізу поўнафарматніка. Але вельмі здорава, што спадар Брайан сабраўся ў сваім Балескіне і ведаеце што? Нараджае надзею, што ў назве альбома прысутнічае сарамлівая прыпіска Vol. 1.
То чакаем на працяг!
Вердыкт:
Пять копеек глав(в)реда
Каюсь — предвзят. Первая бутылка водки была под «Long Hard Road Out of Hell», а уж когда вышел Mechanical Animals, то эксперименты над собственным организмом и вовсе вошли в решительную стадию. Поэтому понятно, почему последние — кроме реально неплохого We Are Chaos (2020) — альбомы Маэстро я слушал с тайной надеждой на то, что на них будут звуки и ярость 90-х. Но пришлось дождаться 2024 года, прежде чем 55-летний Мэнсон, укусив кого-то младше себя откушав молодильных яблочек, наконец-то запишет альбом как в свои лучшие годы. И это на фоне всего того, что с ним публично делали последние года четыре. Ан нет — не просто выжил, но и вернул себе ярость и ироничность. И, что самое главное, воспользовался шансом расквитаться вообще со всеми своими обидчиками, прошлыми и даже будущими. Как итог —
Компонент комментариев CComment