Вверх
Вниз


Воўкі (не шакалы!) ў Вільне. Рэпартаж з фестывалю Vilkų Žiema

Воўкі (не шакалы!) ў Вільне. Рэпартаж з фестывалю Vilkų Žiema

Оцените экстремизм материала:

Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?

Оформите регулярные пожертвования на Patreon;
Купите нашу книгу «Хроники "Нестора" — история «Музыкальной газеты» и «М-журнала»;
Или просто налейте нам рюмочку 

Студзень ня вельми фэставы месяц, таму ўдвая было прыемней наведаць Vilkų Žiema. Гэты фэст — стрыечны брат Kilkim Žaibu і робяць яго тыя ж самыя людзі, то бок у якасці сумненняў не было.

Імпрэза мела месца ў клубе Kablys які сваім выглядам нагадваў легендарны БелОГ, толькі надзьмуты ў 2-3 разы. Невядома, у якім стане зараз БелОГ, але Kablys — былы палац чыгуначнікаў, пад прыгнётам еўрапейскіх каштоўнасцяў, пераўтварыўся ў культавае ў Вільне месца, дзе адбываюцца самыя шчырыя сэйшаны. Унутры жа пра савецкі класіцызм нагадвалі толькі калоны і ляпніна на столі. 

Распачыналі Воўчую Зіму мясцовыя дэскоршчыкі Death In Taiga. Яны гучалі ўпэўнена, качова, але ці то металісты яшчэ не даехалі да пляцоўкі, ці то малады гурт не займеў досыць фанаў і пад сцэнаю людзей было няшмат. Але чаго было дахалеры — то дыму. Падавался, што аператару дым-машыны далі бочку рэчыва і сказалі –“пакуль усё не выдыміш — дадому не паедзеш”. І ён намагаўся што было моцы. Часам на сцэне ўвогуле не было нічога бачна і толькі дзікунскія гукі, што даносіліся з імглы, падказвалі, что там нешта адбываецца.

У перыпынках паміж гуртамі, можна было заліцца півам, якога было шмат, але чэргі ўсё роўна збіраліся. Ці наведаць другую залю, дзе натоўп забаўлялі Post-Industrial/Dark Folk/Ambient/ Drone/Metal DJ фармацыі. Некаторыя былі даволі цікавыя не толькі гукам, але і візуалам, але ж ансноўная частка людзей прыйшла слухаць Death/Black/Thrash і іншы Symphonic Folk. 

На галоўнай сцэне тым часам выклікалі сатану дзяўчаты Asagraum — Нарвежска-Нідэрлансцкі Black Metal квартэт, які дзесьці на шляху да Вільні згубіў басістку і перетварыўся ў трыа. Гралі класічны блэк — бластбіты, гітарныя запілы, немы лямант, корпспэйнт, фанабэрыстя погляды. Моцна, якасна, пафасна — быццам слухаешь стары добры Immortal, толькі выканаўкі прыгажэйшыя. 

Потым выйшлі доўгачаканыя Nokturnal Mortum. Іх сутракалі бясконцым клічам “Слава Украіне!” і блакітна-жоўтым асвятленнем сцэны. Пачалі з “Перунове срібло небес”, працягнулі “Слава героям” і так і адстрэлівалі — азін хіт за адным. Гралі моцна, натоўп падпяваў і вар’яцеў. Асабліва было прыема бачыць (і чуць) жывова цымбаліста на сцэне, яго існтрумант дававаў змрочнай і урачыстай музыцы Nokturnal Mortum іскрыстай святочначці. Гітарыст — Wortherax, у чорна-белым грыме быў падобны на Дракулу са старога фільма, драмер — на Зяленскага, а Varggoth на сябе самаго, толькі сільна стомленнага, што зразумела. 

Аўстраліцы Deströyer 666, на дзіва, не хадзілі дагары нагамі, як прынята ў іх далёкай краіне, і былі падобныя на звычайных людзей, якія захраслі на мяжы 80/90 гадоў. Нягледзячы на сталы ўзрост і доўгі шлях да Вільні, яны зайгралі самую базёрую імпрэзу фэста. Музыкі ліха скокалі па сцэне, з задавальненнем пазіравалі фаторгафам, прымалі пафасныя позы і рабілі страшэнныя твары — сапраўдны олдскул. Кулямётны Thrash/Speed з прымешкай Black, чарапы на мікрафонах, напульснікі з цвікамі — усё па канонах. 

Легендарныя Unleashed наведвалі Літву ўпершыню. Даволі незвычайна бачыць шведскі гурт, які грае Death не гётеборгскай школы. Лічылася, што такіх не існуе ў прыродзе, але вось прыехаў жывы прыклад. Легенда і ёсць легенда, гук — густы, быццам кроў хрысціян, цёк са сцэны ў залю, дзе яго вірам закручваў шалёны натоўп. Ваяры і конунгі нібыта сыходзілі з доўгіх караблёў і прарубалі сабе шлях праз дым і шыхі ворагаў, падпарадкоўваючыся словам песень. І дзіўна — каб увасабіць гэта Unleashed не трэба было переапранацца ў мамкіны шубы і бутафорскія кальчугі, дастаткова было толькі музыкі. Дарэчы, якасць гука была выдатная на ўсіх гуртах, ўсё выразна і, тымчасова, моцна б’е пад дых. 

У рэшце фэст скончыўся, усе разышліся і толькі самотны аператар дым-машыны ўсё дыміў, дыміў і дыміў...

Текст, фото: Василий Воробейчиков

 

Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment