Як загадвалі продкі, кожны сапраўдны беларус павінен наведаць у Літве тры кропкі: «Ікею», «Акраполіс» і фэст Kilkim Žaibu. Першыя дзве ніколі не змянялі свайго месца ў прасторы, а фэст неадначасова вандраваў па літоўскі абшарах. У гэтым годзе 22-е ўвасабленне KŽ адбылося ў сядзібе-музэі першага прэзідэнта Літвы (уяўляеце, якія вар'яты — у іх было больш за аднаго прэзідэнта!) Акрамя новай пляцоўкі, мела месца і нязвыклая метэаралагічная з'ява — ня было дажджу. Заўсёднікі ведаюць, што дождж і Kilkim Žaibu гэта сінонимы, але ў гэты раз кола было разарванае.