Вверх
Вниз


Это не слезы, это просто дождь. Репортаж с фестиваля Kilkim Žaibu — 2023

Это не слезы, это просто дождь. Репортаж с фестиваля Kilkim Žaibu — 2023

Оцените экстремизм материала:

Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?

Оформите регулярные пожертвования на Patreon;
Купите нашу книгу «Хроники "Нестора" — история «Музыкальной газеты» и «М-журнала»;
Или просто налейте нам рюмочку 

Летась нехта скардзіўся, што фэст без дажджу гэта гамон, і ў гэты раз богі пачулі агульны лямант і на літоўскую зямлю сышлі цуды нябесныя. Вецер вясела зрываў наметы, град шротам намагаўся прабіць дах машыны, навальніца стагнала і пляскалася ў твар цяжкімі кроплямі, грукатала маланкамі. Гэта Kilkim Žaibu, ен спраўдзіў сваю назву.

Некалькі год запар дата фэсту абіраецца, как максімальна супадаць з Сонцастаяннем — Расос, Йонінес, Купалле — клічце, як хочаце. З гэтай нагоды ў праграме фэсту былі і пляскі вакол вогнішча, і рытуальныя спевы, і іншы прыемны традыцыйны варушняк. 

KZ здорового человека! Репортаж с Kilkim Žaibu 2022

Kilkim Žaibu

Як загадвалі продкі, кожны сапраўдны беларус павінен наведаць у Літве тры кропкі: «Ікею», «Акраполіс» і фэст Kilkim Žaibu. Першыя дзве ніколі не змянялі свайго месца ў прасторы, а фэст неадначасова вандраваў па літоўскі абшарах. У гэтым годзе 22-е ўвасабленне KŽ адбылося ў сядзібе-музэі першага прэзідэнта Літвы (уяўляеце, якія вар'яты — у іх было больш за аднаго прэзідэнта!) Акрамя новай пляцоўкі, мела месца і нязвыклая метэаралагічная з'ява — ня было дажджу. Заўсёднікі ведаюць, што дождж і Kilkim Žaibu гэта сінонимы, але ў гэты раз кола было разарванае.

Арганізацыя, як звычайна — на добрым узроўні, ежы хапала ўсім, піва — Dundulis’а рознай шчыльнасці і моцы — таксама. Ахова — непрыкметная, самі арганізатары, што гойсалі як шаленыя па фэстывальнай пляцоўцы, ветлівыя і спагадлівыя. Калі я на сваей машыне ляснуў у канаву — вокамгненна да мяне прыехаў чалавек з іх каманды і з дапамогаю вялікага джыпу з лябедкаю выправіў гэтую недарэчнасць. Нажаль, я забыўся спытаць яго імя, але шчыры дзякуй табе, сябра, за дапамогу! 

Хэдамі ў гэтым годзе былі Sodom, Septicflesh і Electric Wizard. Sodom — гэта гурт майго юнацтва, заўседы слухаю іх з асалодаю, змахівая слезы шчасця з вачэй. А тут яшчэ і гук был выдатны і дзядзька Том — сталы моднік у вельветавых клешах — распавеў, што ен — не як маладыя гурты, што робяць сэт на 45 хвілін і потым цягнуцца спаць, ен здольны даваць трэшу две гадзіны запар! І даў. Куляметны, хуткасны, сапраўдны. Ausgebombt, Outbreak of Evil, Agent Orange, Мотархэдаўскі Iron Fist, Венамаўскі Leave Me in Hell — класіка з класікі. Нажаль не гралі нічога з 'Til Death Do Us Unite, я ужо другі канцэрт не дачакуюся. Але ўсе роўна — мне нібыта зноў 16 і я трасу кудламі перад старым магнітафонам (гэта такая блютус калонка для дзядоў), толькі дзядзька Том тут, перада мною, можна нават за нагу схапіць! 

Галоўнай стравай другога дня бы Septicflesh. Яны з пафасным выглядам выконвалі пафасную музыку, але падобны вобраз ім пасаваў. Кожны рух быў выразным, кожны ківок галавою — добра адрэпетаваным. Спірыдон уздымаў свой бас як харугву, а Крыстас трос дрэдамі нібыта Ктулху тэнтаклямі. Няшмат метал-музыкаў звяртаюцца да міжземнаморскіх і блізкаўсходніх матываў, таму Septicflesh было цікава слухаці і з гэтай нагоды. Да і ўвогуле — добры сімфонік дэт на дарозе не валяецца. 

Трэці дзень і самы фэст закрывалі брытанскія акультысты Electric Wizard і над палямі паплыў цяжукі і цягучы стоўнер, а па натоўпу — выразны водар чароўных зелак. Музыка няхуткая, але вельмі атмасферная. На мой густ — трохі манатонная, але гэта закон жанру. Сам іх асабісты саўнд мне, дарэчы, вельмі падабаецца, пачуцце — быццам зацягвае ў нейную багну, апускаешься ўсе ніжей і ніжей, а дна намацаць ня можаш. 

Натоўп сустракаў мызыкаў вельмі пазітыўна. У пярэднім шэрагу вывіваліся дзяўчынкі гадоў па 15 у хіпоўскіх уборах. Адкуль у іх прага да такой музыкі і з якога бабулінага куфара яны выцягнулі гэтыя старажытныя сукенкі і кашулі я ня ведаю, але ўсяляк ухваляю. А тым чамам на экране вялікай сцэны паказвалі такія псіхадэлічныя выявы, што можна было адурэуць і без усялякіх рэчываў. 

Візарды выклікалі ці то Сатану ці то Ктулху, але аватар Ктулхі — Крыстас з’ехаў дзень таму, а ў Сатаны і так было да халеры выклікаў ад шматлікіх блэкераў пад час фэсту і ен таксама не прыйшоў, але з’явіўся Martin van Drunen — вакаліст нідэрландцаў Asphyx, што гралі дакладна перед Electric Wizard. Ен сціпла стаяў у натоўпе, з цыгарэтаю і шклянкаю, з задавальненнем слухаў музыку і ахвотна фатаграфаваўся з усімі, хто жадаў. Дарэчы, ніколі не бычыў такіх шчырых дэт-металістаў — ніякіх табе жахаў і чарнухі са сцэны, толькі вяселка і пазітыў. Марцін заклікаў усіх атрымліваць асалоду ад жыцця, рабіць добрыя стравы і любіць адзін аднаго. Яшчэ трохі, і пачаў бы казаць нешта кшталту “каб у вас дзеткі здаровыя былі! каб парасі ўрадзіліся!”. Сардэчны дзед, карацей. 

Але быў у фэсту адзін недахоп: асвятленне. Не думайце — светлавых прыладаў было багата, а на вялікай сцэне, як узгадваў раней, быў велізанры экран, на якім магчыма і кіно глядзець. Нешта было з наладамі гэтага абсталявання. З якойсці халеры на пярэдні бок сцэны святло на трапляла ўвогуле. І калі чарговая рок зорка выходзіла на край, каб быць бліжэй да натоўпу, яна нібы знікала з выгляду... Астатняя часта сцэны была звычайна залітая святлом, таму на кантрасце постаць на фронце зусім гублялася. 

Мудрагеліста гэтую хібу абышлі Skyforger — на пярэднім краі пляцоўцы яны нацягнулі калючы дрот, які разам з барыкадамі, павінен быў увасабляць умацаванні і траншэі Першай Сусветнай Вайны. Skyforger выконывлі праграму Latviešu strēlnieki — Латышскія Стралкі. Песні перамяжоўваліся з відэа і аўдыа ўстаўкамі, дзе распавядалася пра лытшскіх ваяроў і іх подзвігі. На прыканцы пад сцэну выйшлі жаўнеры з паходнямі, узгадвалі тых, хто загінуў. Вельмі моцная імпрэза, спадзяюся, что калі небудь нешта падобнае беларусы зробяць каб ушанаваць памяць герояў Монтэ-Касіна і Слуцкага Збройнага Чыну. 

Было шмат блэк-металу, але, шчыра кажучы, большасць з іх для мяне злілося ў адзінцую чорна-калюча-равучую істоту. Быццам бы і някепска, але не мае. Зацікавілі больш іншых палякі In Twilight's Embrace, вакаліст якіх паводзінамі трохі нагадваў Джека-Вераб’я (даруйце, капітана Джека-Вераб’я!), да і музыка іх падавалася больш меладычнай. 

Далі джазу (ці што яны там граюць, я не зразумеў) французскі гурт Pensées Nocturnes, які выглядаў як банда клашараў, што знайшлі пад мастом інструманты і пайшлі з імі па сонных вуліцах Парыжу, выконвая музыку па заказу. Хочаце танга — наце вам танга, толькі са жменькаю блэк-метала, хочаце аперэтку — калі ласачка, а хочаце сола на трубе? Ня хочаце, а мы ўсе роўна сыграем! Падайце на фуфнырык! Гучаў гэты нецвярозы цырк невымоўна, выглядаў яшчэ лепей. Слухачам, відавочна, падабалася і яны прасілі яшчэ і яшчэ. 

Joryj Kłoc пракаціліся навальніцаю, зладзіўшы акустычную дыскатэку і зацягнуўшы у свае віры усіх навокал, нават дзядзек з Finsterforst, якія адпачывалі пасля свайго выступу недалека, пілі піва — і тут гэць — ўжо танчаць карагоды пад украінскія песні і нават намагаюцца падпяваць. 

Верагодна, цяжка сммшчыку Midnight прасоўваць іх па інтэрнэтах, але на якасць асабіста гурта гэта ніяк не ўплывае. Гэты выступ, на мой погляд, быў самым наэлекртызаваным за ўсе тры дні. Быццам Леммі прыняў трайную дозу амфіка напалову з джекам, нацягнуў на галаву каптур, які закрывае твар і паскокаў па сцэне. We are Midnight and we are playing black’n’roll! Кшталту таго ен бы мог сказаць. Карацей — тры хлопцы ў чорных каптурах не спыняліся не на секунду і выдавалі такую энергетыку, за якой не паспаборнічаюць і мэтры метал эстрады. Даруй, дзядзька Том, за здраду! 

Фэста падыйшоў да фіналу, бранзалет сяомі паказвае 75000 крокаў за тры дні — неблагі фітнэс, галава гудзіць ад бясконцай музыкі, а ў фатаапараце скончыліся карткі памяці. Да наступнага году, Kilkim Žaibu, ačiū!

ФОТОГАЛЕРЕЯ С ФЕСТИВАЛЯ Kilkim Žaibu — 2023

 

Текст, фото: Василий Воробейчиков


Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment