Як загадвалі продкі, кожны сапраўдны беларус павінен наведаць у Літве тры кропкі: «Ікею», «Акраполіс» і фэст Kilkim Žaibu. Першыя дзве ніколі не змянялі свайго месца ў прасторы, а фэст неадначасова вандраваў па літоўскі абшарах. У гэтым годзе 22-е ўвасабленне KŽ адбылося ў сядзібе-музэі першага прэзідэнта Літвы (уяўляеце, якія вар'яты — у іх было больш за аднаго прэзідэнта!) Акрамя новай пляцоўкі, мела месца і нязвыклая метэаралагічная з'ява — ня было дажджу. Заўсёднікі ведаюць, што дождж і Kilkim Žaibu гэта сінонимы, але ў гэты раз кола было разарванае.
Згаладалыя па буйных фэстах наведавальнікі запоўнілі сваімі машынамі і намётамі ўсе навакольныя палі, а чарга на ўезд разцягнулася на некалькі кіламетраў. Тыя, каму пашчасціла ніколі не марнаваць час на беларуска-літоўскай мяжы, атрымалі поўны спектр ашчушчэній — бясконцы ланцуг распаленых машын, пякельнае сонца зверху, нявызначаннасць наперадзе. Але гэты bottleneck быў бадай адзіным недахопам арганізацыі.
Музыкі таксама сумавалі праз адсутнасць выступаў і амаль кожны, хто выходзіў на сцэну ўзгадваў fuckin quarantine і радаваўся магчамысці зноў граць перад добрым натоўпам, а не толькі перад сваімі сабутыльнікамі. Канешне, таксама галоўнай тэмай у спічах фронтмэнаў/вуманаў была вайна. Але большасць выкарыстоўвала эзопаву мову і распавядала пра «all this shit» ці «politician bastards». Толькі хлопцы з 1914 называлі вайну вайною і запэўнівалі літоўцаў, што ім ня варта хвалявацца праз расейскую агрэсию бо ВСУ заб’е усіх «russian pigs».
Дарэчы, украінцы 1914 былі хэдамі другора дня і іх первоманс быў аднім з самых моцных на ўсім фэсце. Магутны death/black, прафесійнасць і неверагодная атмасфера, якую складана апісаць словамі, бо трэба патануць у ёй. Прыемна было чуць ад іх словы падзякі ў бок беларусаў, якія змагаюца супраць акупантаў у шыхах украінскага войска.
Засвяціўся на фэсце і наш чалавек-гара Lesley Knife, які заспяваў «Rising Arrows» разам з літоўцамі Žalvarinis. Было бачна, что Ножыку прыкра без жывых выступаў і ёе наўпрост расквітнеў на сцэне, выдавая свой фірмовы нібыта стогн — нібыта рык. Увогуле, беларусаў было даволі шмат на Kilkim Žaibu у гэты год, кожны момант трапляўся чыйсці знаёмы твар. Нават пан Літвінскі (экс-ведущий и один из создателей метал-радиошоу Massa Brutto — прим. Ред.) завітаў на громкі гук і водар фірмовага фэставага піва. Спадзяюся, нашыя маленькія чытацы ведаюць, хто гэта такі і што такое Massa Brutto.
Па-за сцэнаю таксама хапал чым сябе пацешыць. Досыць разнастайнай ежы і пава, якіх чамусці хапала ўсім, рэканструктары (а мабыць і сапраўдныя) партызаны на бранявіку, традыцыйны сярэднявечны турнір і вікінг-футбол — каб уявіць, што гэта, паглядзіце кліп Rammstein — «Mann Gegen Mann».
Верагодна праз недахоп оупэн-эйраў у арганізме, але падаецца, што слабых гуртоў амаль не было. Акрамя хэдаў першага дня — Sepultura і трэцяга — Marduk, якія абодва як ні круці — фірма і далі пекла, хоцаца адзначаць Vltimas з неверагодна харызматычным франтмэнам, Нож яго ахрысціў Бабайкаю; Нарвежку Sylvaine з доўгай белаю касою; Італьянскіх дворфаў Wind Rose, раскачаўшых натоўп, як ніхто; Фінаў Horna, ад якіх, здавалася, самае зло сцякала са сцэны, і што па-за ёю апынуліся вясёлымі і прыемнымі дзядзькамі; Romuvos, у якім на басу грае бог вайны Кратас, а спявае яго малодшы брат; Phrenetix, ачалённыя вогненавалосай вакалісткай-гітарысткай, трэшэры; Mört — эстонскі адказ Kvelertak; Гарачыя глэмеры Bloody Heels... і яшчэ, і яшчэ.
На прыканцы — як заўсёды, святкаванне Купалля з паходнямі, прыгожай цырымоніяй і спальваннем кола, у агне якого, як загадвалі продкі, павінна згарэць ўсё кепсскае і брыдкае і вырасі маладое і прыгожае. Бо людзям ня трэба забіваць адзін аднаго, а трэба піць Dundulis, слухаць маці і Marduk.
ВЫБОРОЧНАЯ ФОТОГАЛЕРЕЯ ВЫСТУПЛЕНИЙ ГРУПП НА Kilkim Žaibu 2022
Веган, примерный семьянин, сторонник трезвого образа жизни и может быть поэтому автор невероятно унылой последней комедии про Джея и Молчаливого Боба — 50-летний Кевин Смит готов явить этому говенному миру и новую часть
Шакал по-английски! Jackal.Today — a satirical news site that mocks American show business. Parody news about movies, music and video games. Our news will make you howl!
Компонент комментариев CComment