Вверх
Вниз


Kilkim Žaibu — 2024. Фоторепортаж из летящей туалетной кабинки Toi-Toi (с эксклюзивным видео Gutalax!)

Kilkim Žaibu — 2024. Фоторепортаж из летящей туалетной кабинки Toi-Toi (с эксклюзивным видео Gutalax!)

Оцените экстремизм материала:

Рейтинг:  5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?

Оформите регулярные пожертвования на Patreon;
Купите нашу книгу «Хроники "Нестора" — история «Музыкальной газеты» и «М-журнала»;
Или просто налейте нам рюмочку 

Я бы мог напісаць чарговы кампліментарны агляд на сёлеташні фэст Kilkim Žaibu, і быў бы вымушаны зноў распавядаць пра непаўторную атмасфэру, выдатныя гурты і шматлікіх гледачоў. Усё гэта сапраўды было. Падаецца, агранізатары вынайшді свой асабісты рэцэпт ідэальнага фэста і год ад года карыстаюцца ім. Навошта мяняць, калi працуе? Таму пра імпрэзу расказжу толькі пра адну — пра Gutalax from Czech republic і парэфлексую на гэты конт.

Калі яны выйшлі на сцэну, пачалося СВЯТА. Паветра поўнілася дзіўнымі рохкамі вакаліста, а таксама туалетнай паперай, надзіманымі цацкамі, ёршыкамі для ўнітазў і кабінкай Toi-Toi, што пайшла па руках, як па хвалях. Я ніколі не бачыў на метал канцэрце столькі ўсмешак, бо ўсміхаліся ўсе — і гледачы, і ахова, і фатографы ў фатапіце, і гукарэжысёры ў сваёй будцы. Верагодна, Сонца таксама усміхалася зверху, і ўсё гэтае зборышча нагадвала шоў пра белых Тэлепузікаў.

Это не слезы, это просто дождь. Репортаж с фестиваля Kilkim Žaibu — 2023

Gutalax

Летась нехта скардзіўся, што фэст без дажджу гэта гамон, і ў гэты раз богі пачулі агульны лямант і на літоўскую зямлю сышлі цуды нябесныя. Вецер вясела зрываў наметы, град шротам намагаўся прабіць дах машыны, навальніца стагнала і пляскалася ў твар цяжкімі кроплямі, грукатала маланкамі. Гэта Kilkim Žaibu, ен спраўдзіў сваю назву.

Увесь сэт на полі круціўся бясконцы сёркл-піт, з якога апроч звычайных металхэдаў час ад часу выпадаў Гэндальф, Чалавек-Павук, Чалавек-Гандон, Чалавек-Прыбіральня, Чалавек-Падліўка ці якісці іншы чалавек у белым камбінезоне. Дарэчы, спадзяюся хлопцы з Gutalax прадаюць гэтая камбезы як асабісты мерч і зарабляюць шалёныя грошы. І ўсё вясёла, бадзёра, без пафаса і фанабэрыстасці. Мне падаецца, людзі так стаміліся ад бясконцай скрухі цяперашніх часоў, што клоўнская чарнуха ад бясконцых блэк-металістаў ужо не прываблівае, а душа патрабуе чагосці светлага і чыстага, як Gutalax — карнавала.

Як сказаў пан Літвінскі (бывший ведущий популярной беларуской радиопередачи о метал-музыке Massa Brutto — Прим. Ред.), на якога я таксама выпаў з сёркл-піта: «Трэба пераглядаць фармат фэста, нецікавыя больш нікому гэтыя фольк-завыванні і дудкі, вось што трэба!» — і паказаў на сцэну, дзе распраналіся чэхі. У падцвержанне яго словаў, наступнымі зайгралі аргентынцы Skiltron — гэтакі «Манавар» з дудою. Пасля наўмысна камічных Gutalax — яны ў скураных кілтах, з голымі тулавамі і песнямі пра brave warriors and glorious battles выглядалі максімальна недарэчна. Не маю нічога супраць Skiltron асабіста, яны добрыя і шчырыя хлопцы, мне давялося даволі шмат размаўляць з імі яшчэ ў Беларусі ў 2019 годзе на бэкстэдже ў «Дудутках», але такая музыка састарэла, хопіць падманваца.

Яшчэ адно назіранне — шмат гуртоў рабілі не проста канцэрт, але шоў. Выкарыстоўвалі разнастайныя строі, дэкарацыі, спецэфекты, падтанцоўку. Значна больш, чым у мінулыя гады. На мой погляд — гэта кроці ў правільным напрамку. Ня кожны будзе як Rammstein, але прыемна назіраць за гуртом, калі ёсць нейкі цікавы варушняк на сцэне.

Ня трэба думаць, что фэст быў расчаравальны — наадварот, я атрымаў вялікае задавальненне, хоць і не трапіў на першы дзень, таму не зацаніў Rotting Christ і Vulture Industries. Вось трохі ганаровых узгадак:

  • Black Spikes (LT) — бадзёры сучасны метал і выдатнае шоў з танцоркамі і агнём;
  • Bütcher (BE) — змяшаць спід, трэш, блэк і ачаліць гэты кактэль шалёным дзедам-вакалістам;
  • Jungle Rot (US) — класічны олдслульны дэт-метал, але басіст аказаўся такім падобным на майго памерлага сябра што спачатку мне падалося, что я бачу зданя. Ён граў гэтак жа, ён рухаўся гэтак жа, ён нават выпінаў вусны такім жа чынам, калі граў складаную партыю;
  • Gaerea (PT) — блэкеры, якія больш за музыку запамяталісь эксцентрычнымі паводзінамі спевака і сціплымі, але вытанчанымі строямі;
  • Māra (LV) — вельмі спадабалася вакалістка і спевамі і размовамі з натоўпам;
  • All for Metal (DE/IT) — пафас, выкручаны на максімум, таму стала так дрэнна, што добра. Безсэнсоўная музыка, але выдатнае выкананне і аздабленне! Дзяўчыны на падтанцоўках і на гітарах — агонь, а вакаліст (адзін з двух) — натуральны Місцер Німбус з Рыка і Морці;
  • Necrophobic (SE) — тыповы блэк, але занялі першае месца ў маёй душы па сатройванню твараў;
  • Crypta (BR) — чатыры бразільскіх дзяўчыны нечакана далі такога полымя, што лічу іх выступ другім па эмоцыях пасля Gutalax. Вакалістка таксама бярэ другое месца па скурчыванню твара;
  • Moonspell (PT) — люблю іх, але тут трохі расчаравалі, неяк стомленна выглядалі.

ФОТОРЕПОРТАЖ С Kilkim Žaibu — 2024

Текст, фото & видео: Василий Воробейчиков

 

Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment