САТИРИЧЕСКАЯ Пьеса «Криптостволы» — купить книгу про БЕЛАРУСКИЙ КУЛЬТУРНЫЙ АБСУРД МОЖНО ЗДЕСЬ

Вверх
Вниз


Marilyn Manson — One Assassination Under God – Chapter 2. Я недоговорило!

Marilyn Manson — One Assassination Under God – Chapter 2. Я недоговорило!

Поддержать команду Шакала, РАБОТАЮЩУЮ для вас с 2016 года, можно здесь

Оцените экстремизм материала:

Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

«Кожны раз, як расчапляеш сваю пашчу, бачыш, наколькі ты ніякі ўнутры». Добры вербальны рэверанс з элементамі пабояў ад Marilyn Manson.

Marilyn Manson — One Assassination Under God – Chapter 2
Combichrist — The Venom in the Mouth of GodДата выпуска: 14 августа 2026
Длительность: 42:58
Продюсеры: Тайлер Бэйтс и Marilyn Manson
Лейбл: Nuclear Blast

Трек-лист:
01 «Unalive»
02 «Don't Answer the Door»
03 «Front Toward Enemy»
04 «All the Vilest Things»
05 «None of the Suns»
06 «Lucifer's Teardrop»
07 «The Arsonist»
08 «Exit Wound»
09 «Enantiomorph»

Цёмны сведка прышэсця містэра Ла Вэя на нашую вясёлую і напоўненую бурленнем гоўн і іншых субстанцый планету працягвае змрочнае (і вось ужо пяць год як цвярозае) шэсце наперад.

Вячка К.Текст: Вячка К.
© Shakal.Today
Все публикации автора

Дадзены твор – працяг дыптыха One Assassination Under God, які вярнуў гурт на паверхню чартаў і сусветных фестываляў пасля спробы тагамоднай хвалі адмены творцаў розных сфер.

Як і ў перадыдучым альбоме, тут пануе настрой камянёў, якія кідалі ў Творцу, якія той беражліва збіраў пад рэбры-кішэні, па іншых адтулінах, трымаў-паліраваў і вось выдаў адказ на 180 градусаў. Бескампрамісныя тэсты, адрасаваныя сваім абідчыкам (адчуванне, што пэўныя песні тычацца кагосьці канкрэтнага, не пакідае мяне дагэтуль) пад граматна створаныя музычныя палотны мэтра Тайлера Бэйтса (прадзюсара апошніх чатырох альбомаў, акром We are Chaos) працягваюць той самы глыбокі момант пагружэння ў сімбіёз музыкі і тэкстаў.

Marilyn MansonЗолото партии ❘ Marilyn Manson

Шмат момантаў на альбоме нагадваюць першыя працы з Трэнтам Рэзнарам у плане музычных і тэхнічных хадоў. Шмат чаго па тэкстах рэальна круціцца вакол тэмы «вы казалі, я казёл, але я такі казёл, што вашых коз адказліў і буду працягваць у сваім гуморы». Прысутнічаюць добрыя баевічкі, пад якія прам алегорыі на Fight Song прылятаюць — Front Toward Enemy. Ёсць і песні-ліпучкі — а-ля The Arsonist.

Па студыйным запісе складана зразумець агульны фізічны стан выканаўцы, у той жа час містэр Брайан на альбоме гучыць моцна. І агрэсіўна, і расчаравана, і сканцэнтравана.

Рэлізнуўся альбом, як і папярэдняя частка, на нямецкім Nuclear Blast Records. Выдатнае вырашэнне, улічваючы тое, што на Браяна Уорнэра разгляд справы па сэксуалізаваным гвалце працягваецца ў ЗША да 2027 года. Будзем трымаць у курсе нашу супольнасць пра тое, як хто распараджаецца прычандаламі па-за майткамі.

Marilyn MansonНа лабутенах! ❘ Marilyn Manson

Тым не менш, гэтым рэлізам спадар парадаваў і, адначасова, скончыў хітрае апраўданне-абплявузганне сваіх ворагаў, якія падстроіліся падчас маднючай культуры адмены, каб адмяніць таго самага «Вялікага і Жахлівага», які пераважна проста дурачыўся і хацеў жыць вясёлае жыццё.

Музыкі выпраўляюцца ў турнэ па Амерыцы разам з гуртом Rob Zombie і, шчыра, на сучаснага Мэнсана прыемна і глянуць, і паслухаць.

Antichrist Superstar inda house. Again

 

Комментарий глав(в)реда

Глав(в)редГлав(в)ред

Месть — блюдо, которое подают не только холодным, но и достаточно липким, чтобы им можно было измазать как можно большее количество твоих обидчиков. Так, добряк Мэрилин Мэнсон во второй части своей дилогии ожидаемо продолжил разбираться со всеми, кто испортил ему воздух, которым привыкла дышать наша рок-звезда. К счастью для всех нас, расправа с врагами проходит в условиях очевидного ренессанса Мэнсона как творца — он перестал ныть, он снова худ и страшен. И снова орет так, что это нам всем уже почти 60 лет, а ему снова около 30, и вообще за окном 90-е, доставайте свои героины!

…Решительно непонятно, как ему это удалось во второй раз, но One Assassination Under God – Chapter 2 это снова Тот Самый Альбом, Который Мы Ждали. С очевидным вайбом 90-х, и очень сбалансированный (нашлось место и боевикам, и фирменным балладам, от которых, впрочем, хочется принять валидол) . И одновременно очень мелодичный, если так можно говорить в контексте альтернативного метала.

В общем, не подвел! Оценить же нового-старого Мэнсона на практике шакалы смогут уже в конце августа, когда его задницу привезут в наши селения.

8 из 10, ёпта!

 


Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment