Тлустыя біты ў музыцы і запамінальныя вобразы ўдзельнікаў гурта працягваюць радаваць супольнасць цёмнай электроннай сцэны, што пацвярджае новы альбом злодзеяў.
Combichrist — The Venom in the Mouth of God
Дата выпуска: 24 июля 2026
Длительность: 60:03
Продюсер: Энди ЛаПлегуа
Лейбл: Out Of Line Music
Трек-лист:
01 «ODR»
02 «Desolation»
03 «The Future Is A Memory»
04 «Born Deströyer»
05 «Feraline»
06 «RISE»
07 «Venom»
08 «S.T.F.U.»
09 «Each Scar A Vision»
10 «Only Here For A Good Time»
11 «The Way We Want To Be Seen»
12 «Demons Wanna Be Summoned» (feat King 810)
13 «Second Ending (We Have Been Here Before)»
Праз багатую гісторыю існавання гурта можна вызначыць, што фармацыя не разгубляла цвікі, якімі вось ужо цягам трэцяга дзесяцігоддзя мае шчырую магчымасць прымацаваць (а праз імгненне і адмацаваць) слухача да падлогі. Потым заліць крыху дзіўнага цягучага сочыва ў вушы, што «demons want to be summoned», але неяк праз цябе, што ніхто не забыў, як тыя цэрквы варта паліць. Праз сімбіёз змрочнай гатычнай электроншчыны нагадваць, што панк не здох мы тут толькі дзеля таго, каб добра правесці час!
Твор летуценны і больш роўны ў параўнанні з перадыдучымі дзьвюма работамі ансамбля, але ў тэкстах захавалася ўсё тая ж прага несці індывідуальнасць, уздымаць пытанні ў сферы паджопнікаў абсалютна састарэлым уяўленням наконт механізмаў працы і ўзаемадзеяння ўнутры соцыума. Апакаліптычныя тэксты натхняюць жыць, насуперак таму, што ў іх дэкларуецца.
У альбоме прысутнічаюць і даволі рэзкія крычалкі, як Shut the fuck up («S.T.F.U.» — прим. Ред.), так і абсалютна рамантычныя стварэнні, пад якія хочацца напхаць вішняў у рот у цемры, падысці да белай сцяны і пырснуць на яе тым сокам падчас прыпева.
Есть ли у вас минутка поговорить о Господе нашем Комбикрайсте? ❘ Combichrist
Смерць, тусоўкі, непаразуменні, безвыходнасць, культывацыя вар'яцтва як панацэі ад сучаснага грамадства, упэўненасць у сабе — тыя інгрэдыенты, якія грэюць сэрцы аўдыторыі Combichrist. І майго.
Праз сучасны тэхнагенны акт пад назвай «вытворчасць» мы маем вось такую накідку. І яна ратуе. Мінімум нашыя розумы. Максімум — разлічана на тое, каб мы падумалі. Але хто там думае яшчэ?
Гэты альбом — паказчык таго, што той нішавы гурт, што ствараў саўндрэкі дзеля гульні Devil May Cry і разаграваў у 2010-х Rammstein, дасягнуў статуса культавасьці і цяпер катае па свеце як паўнавартасны гурт, што не толькі даказаў на права пад сонцам, але і сам падпітвае наваколле энергіяй.

Текст: Вячка К.
Компонент комментариев CComment