Этой осенью (а точнее уже в сентябре) независимое издательство Rozum Media первый сборник стихов беларуского поэта и музыканта Вячки Красулина, наиболее известного массам как лидера фолк-панк группы «Кашлаты Вох». И т.к. пока книга «Празь нішто ў нікуды» доступна в электронном формате либо как print-on-demand в мягкой обложке, у нас есть время на то, чтобы задать ее автору парочку острых вопросов в формате блица!
Для вашего (не)удобства наш блиц подготовлен на русском и беларуском языках
Из официального анонса: У зборніку «Празь нішто ў нікуды» — тэксты, напісаныя з 2008 па 2026 год. Песьні для музычнага праекту «Кашлаты Вох» і вершы, што нараджаліся ў менскім мэтро, віленскіх барах, кватэрах, на прыродзе, у розных краінах і розных станах сьвядомасьці. Тут абсурд суседнічае з пяшчотай, чорны гумар — з самотай, а сьмерць, каханьне, алькаголь і штодзённае жыцьцё зьмешваюцца ў адзін дзіўны шлях празь нішто ў нікуды.
— Выпустить сегодня, когда книги мало кто читает, сборник стихов и текстов песен, да еще и на беларуском языке — это как минимум очень смелое предприятие. Как тебе удалось охмурить издательство Rozum Media? Поди, занес им МЕШОК ДЕНЕГ?
— Тут трэба адзначыць, што я адказваю на ўсе пытанні пад уплывам і падчас праслухоўвання гурта Bahaus. Агам.
Пра выдавецтва я ўвогуле ніколі не думаў, бо і са сваім гуртом «Кашлаты Вох» ніколі не выдаваўся ні на колісь-якім лэйбле. Пра тое, што будзе прыкольна прад’явіць сябе не толькі як чалавека, якога ведаюць ў шырока-вузкіх колах, але і як чалавека, які шырэй за вобраз вакаліста «Вохаў».
І вось пласт эмпірычнага жмыху ствараўся, захацелася яго выплюхнуць. Пры чым тут ствараліся і проста тэксты, што былі заснаваныя на адной фразе, далей працаваў імпульс.
То год пяць таму падумаў, што будзе добра адабраць тое, што панапісваў і прадэманстраваць спадарству. Назбіраў усё да кучы, вылучыў дзве часткі зборніка і падумаў, што рабіць далей. Сапчатку прайшоўся па сяброўках і сябрах, ці цікава гэта ўвогуле гэтую літаракамбінацыю чытаць і паглыбляцца ў яе. Пераважна асобы, якія чыталі чарнавік, ці спасылаліся на сваю недасведчанасць у такіх формах, якія я выкарыстоўваю (чытай — гаўно напісаў нейкае), ці рэкамендавалі не спяшацца і падумаць, ці варта такія рэчы ўвогуле выдаваць.
Ішлі годы, выявы пагадзілася стварыць мастачка, якая зрабіла вокладку на сінгл Вохаў «Так нарадзіўся я». Выявы, як і чарнавік зборніка былі падрыхтаваныя дзеля далейшай пракрастынацыі ўжо ў 2021 годзе.
Клiп зроблены былым басістам гурта «Бульбінгем» Сліпам
Процьма цемры і святла.
Вось — банан. Ён азначаў, што мяне закранула тое, што неблагія сябры не бачылі сэнсу і мэтазгоднасці да публікацыі гэтага зборніка. То мяне гэта падбабрадзёрвала.
Спачатку ўвогуле думаў выпусціць гэты збор саматужна. Цягам часу зразумеў, што чагосьці не хапае, павыкідваў процьму вершаў, нешта дадаў.
Паглядзеў, што выдаваць кнігу самому даволі ўсё-ж дорага-багата. Задумаўся. Былі думкі даслаць чарнавік па выданнях, але глыбока ціснулі водгукі людзей, якія разбіраюцца за паэзію.
Па выніку адагнаў свае думкі і глянуў, хто за межамі Беларусі выдае нешта надзвычайнае. Патрапіў на выдавецтвы «Лысы Чэрап» і RozUM Media. Першаму выдавецтву я вырашыў не пісаць спачатку. То не першае выдавецтва, да якога я звярнуўся, пагадзілася мяне выдаць. Гэта было не горш за танцы хворых на цынгу ваенанеабавязаных рэзідэнтаў Нібіру. Абышлося і без заносу грошай. Пакуль што, прынамсі.
— Лесли Найф из Gods Tower на «Празь нішто ў нікуды» процитировал такие твои стихи: «Дарослыя. Дарослы – я. Дарослы – ты. Хуй ты, а не дарослы». Как это мощно, как это метко! Остальные стихи в таком же пронзительном ключе?
— Тут магу толькі зазначыць, што натхенне мяне мала калі засцягала ў «хэмінгуэйскіх» формах. Прыходзіцца часам панакідаць болей сэнсу, каб перапыніць бязглуздую інтэрпрэтацыю выразу «хуй ты». Іншыя вершы часам пакутуюць праз адсутнасць лаканічнасці. Але графаманства я не не дапушчаю. Як адзін дзядзя пад псеўданімам «Ігі Поп» яшчэ ў дзяцінстве ўцяміў, што тэксты мусяць быць кампактнымі (асабліва дзеля песень), то я тут збольшага згодны.
І вось прыемна, што такія асобы, як Lesley Knife, чытаюць такіх, як я.
Отщепенцы и Предатели. История десятая. Вячка
Впервые наша легендарная рубрика (а ей уже пошел пятый год!) рассказывает о белорусе, который покинул Хрустальный Сосуд™ не по личной прихоти, а, фактически, чтобы избежать ее слишком крепких объятий. Объятий, которые давно описаны в Уголовном кодексе Беларуси — но теперь под звездочкой. Под которой нужно сейчас дописывать: *Справедливо для страны с правовым дефолтом и хунтой у власти.
— Вообще что ожидать от книги несведущему человеку, который почему-то не знаком ни с Вячкой, ни с его группой «Кашлаты Вох» в принципе?
— Чалавеку варта чакаць, што ён вельмі хутка адкладзе кнігу, альбо чыталку кудысьці падалей ад сябе. Пойдзе смажыць пяльмені. Ці ў царкву. Ці куды там НАРМАЛЬНЫЯ людзі ходзяць? Акром прыбіральні.
— Описывается, что в твоем сборнике собраны тексты, написанные с 2008 по 2026 годы. И иногда даже это просто заметки на полях, когда Вячка был то в баре, то в гостях, то просто в дрыбадан где-то на выезде. «Празь нішто ў нікуды» это твой своеобразный дневник наблюдения за миром?
— Па выніку — так і атрымліваецца, што гэта і дзённік па назіраннях свету, але ж і дзённік баўлення часу на гэтым свеце.Часам — у татальнай адзіноце. Часам — у кампаніі людзей, якіх не ведаеш і з якімі не кантактуеш. Нешта прыгадаў мінскі «Цэнтральны» (легендарный столичный универсам — прим. Ред.), там нешта таксама папісваў пад настрой, але нічога з яго аўры не ўвайшло ў зборнік. І ў гэтым зборніку я шмат чаго і павыкідваў, бо ўжо прам фізічна адчуваю, што гэта не частка мяне, не мае тэксты.
— Почему-то заранее верим, что твой сборник это не собрание унылых сочинений очередного эмигранта, тоскующего по родным березонькам и чистым, ухоженным проспектам Минска. Достаточно ли в книге места литературному хулиганству?
— Пфффффффф, прырода — гэта бясконца грацыёзна. За ёй можна назіраць у позе лотаса, як за той тэхнічкай, якая драіць дзіцячыя прыбіральні ў садку пасля абвяшчэння ціхай гадзіны.
А вось зборнік — гэта аплявуха таму, хто хоча пачытаць нешта па-беларуску і чакаў чагосьці іншага. Тут я стварыў тое іншае. І яшчэ мне пастаянна робяць прад’явы, што мой вакал у «Вохах» незразумелы, што я там спяваю, з’яўляецца загадкай. То тыя тэксты, якія я напісаў дзеля «Вохаў», вось яны тут. І яшчэ і вялікі масіў літар папрактыкавацца ў чытанні!
— И последнее. Пять причин заказть сборник «Празь нішто ў нікуды» вот прямо сейчас. И пять причин это не делать ни в коем случае!
— Пяць плюсаў:
- Ты атрымаеш электронную копію кнігі;
- Ты атрымаеш доступ ажно да 80 старонак дзіўных камбінацый літар і ілюстрацый;
- Тут мусіць быць момант аб патрымцы беларускага анжэграўнда;
- Папяровым зборнікам можна будзе падціраць сраку;
- Электронны зборнік можна захоўваць у перапісцы з мамкай.
— Пяць мінусаў:
- Не замаўляйце зборнік з тэрыторыі Беларусі;
- Не заказвайце зборнік, пачакайце, калі аўтар наведае ваш горад/мястэчка/СІЗА;
- Эканомце грошы;
- Хто гэта?
- Не на русском языке, ничего не понятно.

Компонент комментариев CComment