Вверх
Вниз


Отщепенцы и Предатели. История одиннадцатая. Илья

Отщепенцы и Предатели. История одиннадцатая. Илья

Оцените экстремизм материала:

Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?

Оформите регулярные пожертвования на Patreon;
Купите нашу книгу «Хроники "Нестора" — история «Музыкальной газеты» и «М-журнала»;
Или просто налейте нам рюмочку 

От глав(в)реда: наша бессмертная рубрика «Отщепенцы и Предатели» с августом 20-го совершенно потеряла свою актуальность — из Беларуси уехало столько людей, что искать интересных для интервью «беглых» перестало быть проблемой. Просто бери каждого второго такого беларуса, и он тебе расскажет про свой «побег», который будет как готовый сценарий для нового фильма Кевентина нашего Тарантино. Но и среди них есть еще совершенно уникальные, ни на что не похожие люди. И их истории. Как вот Илья Миронов!

Вячка К.Текст: Вячка К.
© Shakal.Today
Все публикации автора

Ілля Міронаў — чалавек сапраўды разнапланава заточаны. Трушны рокер з Гомеля, якіх засталося што ў Беларусі, што ўвогуле ў свеце, малавата. Паралельна з гэтым грамадскі актывіст, які чыркануў овер 1к бадзёрых лістоў палітвязням, пры гэтым знаходзячыся ў Хрустальным Сасуте (с).

Чалавек, які не засцаў і падаў заяву ў суд на ўсялякіх там азвяронкаў і іншых пародзістых мудазвончыкаў, прынцыповы чалавек, які з падзей 2020 года паспеў «наадпачывацца» ў «камфортных апартаментах» больш за 550 содняў і па выніку вымушана тэлепартануўся ў Вільнюс.

Пры першай жа магчымасці ваш непакорны служка падарваўся з завода і пабёг браць інтэрв’ю ў апошняга з ньюзмэйкераў Беларусі, які яшчэ толькі нядаўна адарваўся ад Маці-БССР і закідаў шаноўнага безліччу пытанняў. Без купюр! Толькі манеты. І, увага, амаль без палітоты. Захапіце чаго бахнуць, шакалы і шакалесы, мы пачынаем!

Илья

— Прывітанне! То пачнем экзекуцыю! Ты — адзін з апошніх магікан, якія нешта спрабуюць дамагчыся ў Беларусі ў прававым полі. Ты вось вырашыў ціснуць на гэтых функцыянераў, пісаў на іх скаргі.

— Так, на мутных усякіх тыпаў. Мне сходу не спадабаліся іх твары.

— Так, спрабаваў неяк атрымаць ад іх задавальненне, не атрымалася.

— (смяецца) Так, ім нават цыганка не дасць. 

— Дык а як ты вырашыў наваляць гэтым акулам пяра ад лукавага юрыдычных звіздзюлей? Яны ж дакладна не чакалі, што карыстаюцца палкай а двух канцах.

— Я таксама не чакаў, што яны з’явяцца на гарызонце, таму што пра мяне пісалі «Желтые сливы» яшчэ з 2020 года, пісаў незразумела хто, я падаваў на іх заяву, яны мне адказалі «Не знаем, кто там это пишет», хаця аўтараў антылукашысцкіх каналаў часам знаходзілі часам 50 хвілін! А тут за «ЖС» «упісваюцца» і ў Беларусі, і за межамі, а ніхто не можа адшукаць адміністратараў канала. А калі я пабачыў, што Азаронак «упісаўся» за «ЖС», тут я, канешне, ахрэнеў. Я не чакаў, што журналіст падтрымае нейкія злівы.

Илья и ВячкаИлья и Вячка

— Магчыма, у іх агульная каналізацыя.

— Магчыма, яны нават працуюць у адным офісе. І вось ён тады сказаў: «Я распальваў і распальваць буду, а вы ліберасты, падсцілкі, адрыжка».

— А як ты рэагаваў на адказы інстытуцый, куды накіроўваў свае заявы? Ці працягнуў ты далей бамбіць сістэмную машыну?

— Так, я чакаў кожны адказ, бо кожны адказ — гэта нечый подпіс. Гэта ўжо не «ЖС» ці Азаронак. Гэта ўжо міністр інфармацыі. І ўвогуле я думаў, што ніхто на мае скаргі не адкажа. А тут не проста адказалі, але яшчэ і сваімі сапраўднымі імёнамі падпісаліся. Рана ці позна прыляціць ім лешч, язь падасцца малым.

— Наконт гэтага моманту твая пазіцыя ясная. Вядома, што ты пасядзеў па «справе Зельцара». А распавядзі, калі ласка, што ты такое там нарабіў?

— Увечары стомлены я сустрэўся з сябрам выпіць па піву, зайшоў у інтэрнэт, пабачыў, як нейкія незразумелыя персанажы ломяцца ў кватэру да нейкага хлопца і на відэа адбываецца нешта незразумелае. Нехта кудысьці страляе, нічога незразумела. На наступны дзень прачнуўся, гляджу — у маёй стужцы навінаў людзі пішуць шчырыя каменты, дзе яны спачуваюць родным хлопца, які загінуў пры абароне сваёй хаты. А ў мяне да гэтага былі праблемы з гэбнёй, быў выпадак летам. Нехта грукаецца ў дзверы, гляджу ў вочка, стаяць нейкія хлопцы ў цывільным. І ў нас пастаянна нехта ў пад’ездзе шарашурыцца, то сувязь падключаюць, то фільтры ўцюхваюць. Я запытваю: «Хлопцы, вы хто такія?». Яны паказваюць корачку «КДБ». І па выніку «пагосціў» у іх 7 содняў, выйшаў. Пабываў там, бо праходзіў падазраваным у падтрыманні тэрарэстычнай дзейнасці, па падпалу рэле. Я яшчэ падумаў, што гэта розыгрыш такі.  Прайшло два месяцы. Тады я пакінуў камент пра Зельцара, як цяперака памятаю, са спачуваннямі родным і блізкім, пазначыў, што ён быў забіты супрацоўнікамі КДБ. І на наступны дзень зранку пайшоў я па нейкіх сваіх справах. Нават з пад’езда не выйшаў, пабачыў праз акенца маскі-шоў. Да кагосьці прыйшлі. Нават не падумаў, што гэта да мяне. Адчыняю дзверы, у мяне запытваюць: «Ілля?». «Так, Ілля». «Вы дрэнна пішаце лісты палітвязням, праедземце ў аддзяленне, там вам усё распавядуць». Паехалі ў аддзяленне. Апынулася, што гэта аддзяленне КДБ.

Па выніку мне выказалі прад’яву, што я зладзіў паклёп на супрацоўніка іх стуктуры і ўвогуле пакінуў камент, што яны забілі чалавека, правёў дэзінфармацыю. Але дагэтуль ніхто не можа сказаць, як яно было на самой справе. Мне яшчэ і распальванне варожасці прыпісвалі, але я дакладна ведаў, што нічога падобнага не пісаў, то і трымаўся гэтай пазіцыі. І ў аддзяленні са мной размаўлялі нібы ў галівудскай пастаноўцы «добры коп-дрэнны коп». Спачатку злы сказаў, што «каб учора мяне арыштаваў, ногі б зламаў, бо гэта наш сябар, але сёння мы ўжо адышлі». Потым прыйшоў добры і запытаў, чаму я выказаў спачуванні толькі сям’і Зельцара, а вось сям’і супрацоўніка — не? Бо нават Ціханоўская выказала, а я вось не. То слухаюць прэзідэнтку, глядзі! Тады прапанавалі мне на відэа выказаць спачуванні і сям’і гэбэшніка Федасюка, паабяцалі, што гэта для іх асабістага архіва і што праз тры дні мяне выпусцяць. Апынулася, што яны сбрахалі і праз 30-40 хвілін, як мне потым распавялі, відэа з’явілася на адным з праўладных каналаў.

— Ну зразумела. Ніколі не давярай такім стуктурам. Добра, давай адвабімся ад усёй гэтай палітоты, гэта ўсё шляпа. Якія беларускамоўныя вінілы, акрамя, бадай, «28-ай зоркі» (альбом гурта «Мроя», выдадзены вінілавым манапалістам саўка «Мелодыяй»), у цябе былі?

— Быў «Чужаніца» Ulis і «28-ая зорка». Няшмат, але вось такія артэфакты. Яны ў мяне дагэтуль ляжаць як новыя, нават не трэба пыл здзьмуваць. Знаходзяцца ў Гомелі, праўда. Вось такую музыку пачынаў я слухаць з дзяцінства. Ніякага там Кабзона, «Руки вверх!» і іншай папсы.

— А акрамя вышэйзгаданых гуртоў што ты слухаў яшчэ? Нешта заходняе? І, зразумела, што ў постсаўковай краіне не магло не здарыцца ўплыву мясцовых рок-фармацый.

— Увогуле я гадаваўся на класічным метале, Metallica, Iron Maiden, гітарысты Стіві Вэй, Мальмстэн. Уся мая фонатэка ў пераважнай большасці была заходняй. Выканаўцы былі ці заходнія, ці беларускія. Во так і гадаваўся «экстрэміст». Каб я, пэўна, слухаў у асноўным рускі рок, то не быў бы тым, кім цяпер з’яўляюся.

— Ну глядзі, рускі рок ты ж таксама слухаў. Была нават гісторыя, як на цябе наехаў нейкі дзядзька, бо пакапаўся ў тваім профілі ў фэйсбуку і знайшоў пост наконт журбы па Гаршку.

— Ну, так, слухаў, канешне. «Чёрный Кофе», «Король и Шут», «Круиз». З «КиШ» было пазней, праўда, 1997-1998.  Наконт таго наезду цікавая гісторыя. Пачаў на мяне напісваць адзін спадар, што я сумую, што ватнік Гаршок памёр і як можа чалавек, які падтрымлівае Гаршка (хаця я ніколі не выказваўся пра падтрымку яго поглядаў, а толькі пра музыку), не можа быць патрыётам Беларусі.  Дарэчы, паглядзеў серыял пра Гаршка, ён мне не спадабаўся, не раю яго глядзець. Але там быў момант, дзе Гаршок быў дэпутатам, стаяў за трыбунай, а ў залі сядзелі свінні! Пэўна, 6 серыя. І ён стаіць, мяркую, пад кайфам, і зусім не разумее, дзе знаходзіцца. То, наркот, а да меркавання такіх людзей на сур’ёзныя штукі я не звяртаю ўвагі. 

— Ты ж ведаеш кур’ёзны выпадак, як там нейкая дзяўчына пакруціла дупай на яго магіле і атрымала вялікія праблемы праз гэта?

— А! Так-так-так! Бачыў нават відэа з яе прабачэннямі. Падобна да відосаў нашых структур. Не разумею. Панкі ёсць панкі. Ну, паказала яна задніцу і паказала.

— Ніводны Гаршок пры гэтым не памёр, дарэчы. Добра, давай вернемся да нашай музыкі. Што цябе закранула з нашых суайчыннікаў?

— Мяне, памятаю, зачапіў у 1997 годзе Алесь Таболіч і Znich! У нас была пляцоўца «Дом настаўніка» і там ладзіліся канцэрты. Во неяк там быў двіж, першым гуртом быў Vicious Crusade, які арганізаваў Зміцер Басік, які па выніку стаў ватнікам. А вучыўся ў 10 школе разам з клавішнікам Gods Tower Аўчыннікавым. Дарэчы, у мяне ёсць суполка ў VK «Музыка Гомеля», дык там шмат інфы і пра Басіка, і пра Таболіча. Таболіч, дарэчы, таксама не мінскі. А ўвогуле, у перыяд 1997-1998 гадоў, калі я далучыўся да метал-тусоўкі, мяне ўразілі такія мясцовыя гурты як Apocryphal, Dialectic Soul, Evthanazia, такія глыбы, што ладзілі метал-фэсты. Быў, здаецца фэст Advisory, тое было за 10 год да Metal Crowd. Evthanazia дагэтуль жывая, яны запісваюць новае музло, здымаюць відэа. Apocryphal, на жаль, разваліўся з апошнім Metal Crowd. Яшчэ варта прыгадаць гурт Exhumator, на  той момант гэта было ўсё, гэта лепшая фармацыя пры канцы дзевяностых, прам сусветны ўзровень. Калі я пачуў іх у першы раз, афігеў і не паверыў што гэта наш беларускі гурт. Даў прапярдзецца ўсім, хто іх тады чуў. Ну і, канешне, не забываю пра Gods Tower.

— А якое ў цябе было на той час меркаванне пра Gods Tower?

— Калі яшчэ быў жывы Саша «Музыкант» Уракаў, ён сышоў, як кожны рок-н-рольшчык, ён сышоў як сусветная зорка. Амаль у 27, як і сумнавядомыя ўдзельнікі дадзенага клуба. То мне адразу запомнілася гучанне гітары, яна была як дуда, а не як звычайная металёвая гітара. Гэта быў гурт сусветнага ўзроўню. Яны выступалі на буйных фэстах Еўропы з крутымі гуртамі. Чуў, што ў іх была прапанова сыграць і ў ЗША. Але там былі нейкія нюансы з аплатай дарогі, то іх менеджар Віктар Лапіцкі вырашыў не рызыкаваць. Гэта падавалася і дорага, і, як я мяркую, надта неверагодна на той час. Гэтую інфармацыю я чытаў, калі яшчэ існаваў неафіцыйны, але верыфікаваны сайт godstower.com. Дарэчы, у Гомелі ў мяне захоўваецца касета з аўтографамі ўсіх музыкаў залатога складу. Чорна-белая вокладка, падаецца, альбом «The Eerie». Рарытэт, казалі, што канкрэтна гэтае выданне было ці то 40, ці то 41 асобнік.

«The Eerie»

— А якія сучасныя гурты ты раіш паслухаць? 

Па-першае, параю паслухаць музычныя гурты з удзелам Андруся Такінданга. Гэта чалавек, які паўплываў на мяне наконт карыстання беларускай мовай. З кабарэ параю гурт «Серебряная Свадьба», у іх такое шоў! З метала — Gods Tower, Distortion. З рэгі — Botanic Project. 

А раніцу я пачынаю з праслухоўвання гурта Dzieciuki і  Mister X.

— Абавязковае пытанне. Як ты ставішся да таго, што цяпер уяўляе з сябе Таболіч?

— Ведаеш, мне становіцца ўсё больш сумна, што да яго ставяцца як да зашквара. Нават вось як у «шакалаў» было наконт віншавання яго з днюхай. «Ты ўжо павіншаваў Таболіча?!» Ён нармальны ідэйны чалавек, ён такія фэсты ладзіў! Не буду казаць, з кім ён меў зносіны, не ведаю, не спаў з ім. А пра кантэнт «шакалаў», ведаю, абураецца, там «толькі сіські і бухло, сіські і бухло». 

— А вось і не! Яшчэ Таболіч) А ты з ім асабіста сутыкаўся?

— Так, арганізоўваў яму канцэрт, там усё было добра. 2012 ці 2013 год, ДК «Фестывальны», прэзентацыя альбома «Мроя». Тады ён быў абсалютна адэкватны чалавек. Але калі ён з’ехаў у Варшаву, яго бэндмэйты сказалі, што «быццам падмянілі Таболіча, мы яго ўвогуле не пазнаем». Па выніку забілі на яго і сышлі са Znich.  Быў момант, калі я выйшаў з турмы, адсядзеў недзе год, ён прапанаваў мне паехаць у Варшаву, што яго ніхто не любіць праз тату-салон, што гурты яго не прызнаюць, што шмат хто з яго былога кола зносін апынуўся а-ген-ту-рай. 

Илья в ЛитвеИлья в Литве

— То паразмаўляем, як ты жыў у Гомелі і што там увогуле ладзіў, канцэрты, іншы двіж. Усім вядомая гомельская метал-тусня, пра гэта, думаю, будзе цікава чытануць наведнікам нашага парталу.

— Мяне ў метал-тусню прывёў мой старэйшы брат. Ён граў у гурце Headcleaner.

— Гэта, атрымліваецца, будучы ТТ-34?

— Так, але тады крыху адрозніваўся склад. Асноўным у бандзе быў «Краснаглазы», драмер. Потым адбыліся пэўныя змены ў складзе і гурт стаў называцца ТТ-34. Наконт тусні — на першы свой метал-канцэрт я патрапіў у 14 год, я тады быў маленькі, зялёны, мяне з сабой узяў старэйшы брат. Яму на той час было 22 гады. Не памятаю, што за гурты там выступалі. Але ў той час я, у асноўным імкнуўся слухаць нашых, «Мроя», Ulis і іншыя гурты. Гэта можа падацца дзіўным, бо мае бацькі пераехалі ў Гомель з Расіі. Але яны заўжды набывалі мне беларускамоўныя кнігі, і вінілы на мове. У той час маці імкнулася мяне нікуды не адпушчаць, а вось мой старэйшы брат тусіў з усякімі валасатымі на так званай «Палянцы». Гэтае месца знаходзілася ля тэхнікума на Сонечнай. Там абменьваліся музыкай. І вось наступным адкрыццём для мяне стаў гурт Divina Enema. Каб яны жылі дзесьці ў Заходняй Еўропе ці штатах, то, вядома, дасягнулі б большага. Я ж тусіў на «Скверыку», гэта быў пачатак 2000-ых. Месца было ў метрах ста ад пракуратуры і суда. Там запомніўся такі выпадак, што за завуголле хадзілі і рабілі «экстрэмізм», там балота праз гэта было, «амбасцада». Кожны тыдзень ладзіліся адзін-два канцэрты, і з Мінску да нас прыязджалі. То першы буйны фестываль, які мне запомніўся, быў Heavy Mass Media Fest. Ён адбыўся ў нашым легендарным ДК «Фестывальны». Там яшчэ пачынаў ладзіць канцэрты Хмыр, потым Павел Паўліхін з Rasta. Вось тады я і пачаў далучацца да арганізацыі мерапрыемстваў, раздаваў флаеры. У Паўліхіна тады быў нейкі клуб, называўся Violence Music, здаецца. Там ён займаўся прамоўнам гуртом, якія прасоўваў, у якіх бачыў перспектыву. Астатнімі гуртамі, а іх была большасць, ніхто не цікавіўся.

У нас было вельмі шмат гуртоў у Гомелі, пад 200-300. Калі бачыў тады валасатага, ён дакладна граў у якой-небудзь бандзе. То ў канцы 1990-ых — пачатку 2000-ых да мяне звярнуліся мае сябры-музыкі па дапамогу арганізацыі канцэрта, сказалі, што проста музыкі і не хочуць замарочвацца з гастролькамі і дамовамі наконт арэнды залаў. Пачаў я рабіць гэта ўсё. У мяне быў час, у мяне былі кантакты былых арганізатараў, па выніку я пачаў збіраць мясцовыя гурты, а таксама запрашаць іншыя з Беларусі і бліжняга замежжа. Гэта, канешне, былі не зоркі першай велічыні. Але і пару зорак я прывозіў.

Першым з буйных канцэртаў, што я арганізаваў, быў Neuro Dubel у 2005 годзе. Там была цікавая гісторыя. Яны прыехалі амаль без усякіх умоваў. З патрабаванняў былі рондаль баршча, 5 літраў і колькі бутэлек гарэлкі. Канцэрт адбываўся ў ДК, які ў тусоўцы меў назву «Глушкі», а каля іх быў яшчэ больш старэйшы тусіч. Там недалёка жылі Ножык, Музыкант, Сепыч з Distortion. У «Глушках» і «Стары Ольса» выступалі, і N.R.M., і, што самае цікавае, Анатоль Ярмоленка. Другі канцэрт, які я ладзіў, быў з гуртом «Тараканы!». 

— Цяпер вось ты пераехаў з Беларусі ў Літву, горад Вільнюс, пабыў тут дастаткова, каб адказаць на наступнае пытанне. Ці бачыш ты розніцу паміж літоўцамі і беларусамі?

— У мяне такое адчуванне, што з таго часу, як я паехаў па справах з Гомеля ў Мінск, што быццам я нікуды і не з’яджаў, проста людзі вакол размаўляюць на незразумелай для мяне мове. То па-літоўску, то па-англійску, то па-украінску. Вось піва нядаўна замаўляў, да мяне па-англійску звярнуліся, здзівіўся, чаму не па-літоўску, напэўна, так выглядаю. Але вось прам вялікай розніцы я не заўважыў. Адчуваю сябе камфортна, здорава. У першы дзень у Вільнюсе я напісаў пост у сябе ў Facebook, што я чакаю ўсіх, хто хоча са мной пабачыцца, у карчме 1863. І пакуль я туды ішоў, сустрэў Андрэя Павука ў Старым горадзе. Быццам у Мінску шпацыраваў па Нямізе, што адтуль быццам ніхто нікуды і не з’яджаў. 

— Выдатна! Ну, тады апошняе пытанне. Як ты ўвогуле бачыш сваю будучыню?

— Цудоўна! У мяне столькі задумак, што нават не магу спаць. Адна з ідэй — з сябрам з Гомеля, які таксама тут, пачаць рабіць мерч, напрыклад гурту «Кашлаты Вох» (пра правах рэкламы! — Вячка). Таксама адзін з варыянтаў заняткаў — папрацаваць у журналістыцы. Раней спрабаваў сябе ў гэтай сферы, пісаў пра Гомельшчыну, вяду паблік у VK «Музыка Гомеля и области», але цяпер думаю пісаць пра Беларусь увогуле.  Ужо паспеў пасупрацоўнічаць з тэатрам жывых скульптур Statue. GDS, думаю, працягну свой удзел у іх пастаноўках.  Не ведаю, адкуль у мяне бярэцца столькі энергіі. Мяне нават праз актыўнасць называюць вар’ятам. Але мне падабаецца варушняк. Падабаецца, што шмат варыянтаў рэалізацыі маіх ідэй. І пры канцы параю беларусам, якія ў небяспецы і могуць з’ехаць, не цягнуць з гэтым.


Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment