У дзверы грукаюцца. Падыходзіш да дзвярнога глазку, глядзіш, а там – бомж з драбавіком вавёрка з валынай!
Ага, так, нам на пяткі наступае сімулятар вавёркі-рабавальніцы, якая так і марыць «адціснуць» мабілу ў дахадзягі са спальнага раёна. І, у адрозненне ад Goat Simulator (госпадзі, хто ўвогуле хоча гуляць за казла, мужыкі і так усе казлы, без сімулятараў!), гуляць за пухнатую пачвару з Uzi наперавес значна больш этычна (ага, гэта піша вакаліст гурта «Кашлаты Вох»).
Пэўна, некаторыя журналісты чыркануць, што гульня надта нагадвае канцэпт шэдэўра , але нічога падобнага! Вы – вавёрка і вам трэба выжываць! На вас будуць паляваць нейкія агентысміты, якія занадта шмат пра вас ведаюць і імкнуцца перапыніць вавёркавы рэкет, але вы будзеце размазваць іх як тое жэле па булачцы любімай бабулі (кхм).
Так выглядае гульня года!
Аўтар гэтага адыёзнага праекта шчыра прызнаецца, што сам не ведае, калі «дапіліць» сваё дзіця, але робіць ён гэта з любоўю і, галоўнае, з густам на рухавіку Unreal Engine 5, так што вочы балець не будуць. І, калі аналізаваць трэйлер, нас чакае даволі неблагі шутэр ад трэцяй асобы ў гарадскім (і крыху лабараторным) антуражы.
І, чым больш чалавек дадасць гэтую забаўку сабе да Wishlist у Steam, тым хутчэй аўтар дачэшацца дарабіць сімулятар вавёрачнага гопніка/вавёрачнай гопніцы.
Squirrel with a Gun на Steam:

Текст: Вячка К.
Компонент комментариев CComment