САТИРИЧЕСКАЯ Пьеса «Криптостволы» — купить книгу про БЕЛАРУСКИЙ КУЛЬТУРНЫЙ АБСУРД МОЖНО ЗДЕСЬ

Вверх
Вниз


Як у Вільнюсе хавалі N.R.M. (Апошні пасмяротны канцэрт кансерваў беларускага року)

Як у Вільнюсе хавалі N.R.M. (Апошні пасмяротны канцэрт кансерваў беларускага року)

Поддержать команду Шакала, РАБОТАЮЩУЮ для вас с 2016 года, можно здесь

Оцените экстремизм материала:

Рейтинг:  5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Напачатку восені гурт N.R.M., які яшчэ пры канцы нулявых абезгаловіўся праз амбіцыі дзядзі Піта Паўлава, абвесціў пра тое, што сыходзіць. Ставіць «Кропку». І першы канцэрт развітальнага тура адбыўся ў прыўкраснай сталіцы Літвы — Вільнюсе.

Вячка К.Текст: Вячка К.
© Shakal.Today
Все публикации автора

Адбывалася пахаванне ў маляўнічым месцы на беразе Нярыса — піўной рэстарацыі Alaus Namai, адной з лепшых канцэртных пляцовак горада. Піўнярня існуе процьму год і вытрывала праз здаровую канкурэнцыю дзякуючы, у першую чаргу, багатай піўной карце і цікавым канцэртам (што мясцовых гуртоў а-ля) , так і во нейкіх беларускіх абарыгенаў). Што, канешне, пазітыўна адбілася на ўспрыманні музычнага матэрыяла.

Новаяўленыя «нябожчыкі» выкацілі свой развітальны Opus magnus у дзень выступу, 7 лістапада, па дзіўным спалучэнні часу і матэрыі супаўшым з днём нараджэння Піта Паўлава (чалавека, які разбурыў два гурты — «Мроя» і N.R.M.) і чырвоным днём календара (дзеці, спадзяюся, вы не ведаеце, што гэта такое). Тут яшчэ прасочваецца тэндэнцыя. Гурты ў эміграцыі любяць развалівацца. Naka, «Пятля Прыхільнасці», во і да N.R.M. дайшла Смерць.

Праз вялікае спадзяванне і надзею гаспадар дадзеных літаразлучэнняў паслухаў тую «Кропку» перад канцэртам. Быў падрыхтаваны праз шматлікія інтэрв’ю Піта да рэлізу. Быццам там квінтэсэнцыя таго, што «раскіданыя пасля 2020 года па розных краінах» музыкі не бачаць магчымасці далей працягваць свой творчы шлях.

Прыйшоўшы на канцэрт я пабачыў Піта, Алезіса (бяззменнага ўдарніка як «Мроі», так і абодвух варыяцый N.R.M.), басіста гурта «Дай Дарогу!» і Васіля, які няблага праявіў сябе ў гуртах «Мутнае Вока» і «Голая Манашка».

Далей — вельмі дзіўная мешаніна трэкаў з (спадзяюся) апошняга альбма калісьці мэтраў беларускага року. Піт не выцягваў ні новыя, ні старыя песенькі, спрабаваў жартаваць, што «Тры чарапахі» ім забаронена выконваць, раняў гітары, хваляваўся і паралельна бахваліўся, які ён тру-лідар.

Шчыра, усё, што было сказана Пітам пра новы альбом — татальны піздзёж і аўтафеляцыя па матывах «ох, як мы можам» (але не могуць). Усе трэкі — асарці нейкіх спробаў менавіта Піта высерці з сябе рок-музыку. Не разумею абсалютна, навошта ён рабіў гэта пад шыльдай N.R.M. Былі ж гурты Pete Paff, нешта раканута-фальклорнае з добрымі музыкамі, свой сольны праект па матывах Пясецкага. Але не. Трэба ж выябнуцца. Во. «Я».

Зала добра прымала гурт, пачулі шмат олдскульных тэм, што радавала вушы людзей, якія гадаваліся N.R.M. яшчэ на касетах, памятаюць канец дзевяностых і хочуць на гадзінку акунуцца «туды». Гэты эфект атрымаўся.

Дзякуй, што ўсё ж кавер-бэнд (N.R.M. не існуе без вакаліста, Піт, выбачай) дадумаўся пахаваць тое, па чым не варта таптацца. Займайцеся, як Лявон Артуравіч, сольнай творчасцю. Калі ў вас атрымліваецца. Калі не — падумайце…

Вялікая падзяка Алезісу. Ён — пульс гурта. І разумею, чаму Юрый Ляўкоў не далучыўся да авантуры. Новы матэрыял — не N.R.M.

Спі спакойна, легенда! Спадзяюся, некрафілы апусцяць на твой конт свае зморшчаныя геніталіі. Лепей позна, чым ніяк…

PS: Канцэрт ладзіў амбітны прадстаўнік олдскульнай хвалі арганізатараў «Ілля Міронаў» (неяк выходзіла інтэрв’ю з ім). Дзякую яму за праходку на мерапрыемства.


Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment