Вверх
Вниз


«Пазняк вярзе лухту, каб нагадаць пра сябе». Raman Biacienia о разъединенных белорусах

«Пазняк вярзе лухту, каб нагадаць пра сябе». Raman Biacienia о разъединенных белорусах

Оцените экстремизм материала:

Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?

Оформите регулярные пожертвования на Patreon;
Купите нашу книгу «Хроники "Нестора" — история «Музыкальной газеты» и «М-журнала»;
Или просто налейте нам рюмочку 

В ответ на многочисленные (нет) упреки наших читателей в том, что за шесть лет своего существования Шакал.Тудей мало того, что всех обсирал, так это делал исключительно на богомерзком русском языке, ответственно заявляем: теперь не исключительно на русском! Но для этого нам пришлось скоммуниздить чужой текст, правда, очень нам симпатичного человека, с которым мы, хочется верить, сражаемся на одной стороне идеологического и музыкального фронта!

 

 

Встречайте — Raman Biacienia, пропагандист (в хорошем смысле) и движитель белорусского метала, музыкант, автор и рецензент. На днях на своей странице в Фейсбуке он выступил и в качестве политического колумниста. Нам так понравился его пост, что мы решили скопировать его в Шакал. Для истории. Для назидания потомкам! (потому что Фейсбук конечен, а Шакал — никогда). 

Автор: Raman Biacienia (создатель метал-зина BagnikZine)
Оригинал поста здесь

«Я выключна рэдка выказваюся на грамадска-палітычную тэматыку, бо не лічу свае думкі на гэты конт вартымі ўвагі, а да таго ж мяне раздражняюць бясконцыя эксперты па гэткіх пытаннях, карысці ад якіх менш за нуль. 

Адылі апошнім часам захацелася напісаць нешта на гэтую тэму, хоць і невядома — навошта. Мабыць, каб скінуць кудысьці груз думак.

Прызнаюся, годзе ў 2017-18 я зразумеў, што расчараваўся ў беларускай нацыі. Трэба сказаць, што я ў пэўным сэнсе чалавек вельмі нізкіх патрабаванняў, і да таго ж я разумеў, што большасць суайчыннікаў па пэўных прычынах абірае рух разам з плынню, стабільны (TM) заняпад заместа хоць нейкай рызыкі. Мяне канчаткова дапекла агульная млявасць і абыякавасць людзей, няздольных сказаць "не" нават на ультыматыўныя "прапановы" кшталту паўдзельнічаць у суботніку задарма. Таму ніякіх цудаў я ўжо не чакаў і "страціў усе надзеі на лепшыя падзеі".

І таму я быў да глыбіні душы крануты адважнасцю і салідарнасцю беларусаў у 2020-м, засведчыць якую нават не спадзяваўся. І ад таго было ў некалькі разоў больш балюча сведчыць, як усе гэта разбураецца нават не праз рэпрэсіі — якіх трэба было чакаць — а праз уласную дурасць людзей, што яшчэ ўчора гатовыя былі паміраць адзін за аднаго, але дазволілі ашукаць сябе, як малых дзяцей.

Raman Biacienia«Цяпер добрая палова найбольш свядомых і патрыятычных суайчыннікаў паўтарае хуйбалу пра прарасейскую апазіцыю, бо Ціханоўская, бач, казала пра гандаль з РФ і вымавіла тыя няшчасныя словы пра "мудрага Пуціна"»

Пасля хвалі найбольш моцных пратэстаў, калі стала відавочна, што сістэма сама па сабе не разбурыцца ад вялікай колькасці людзей на вуліцах, настаў пераломны момант, калі трэба было альбо сраць (г.зн. брацца за зброю), альбо злазіць з гаршчка. І тут раптам высунуўся Зянон Пазняк, які да таго сядзеў ціхенька і стрымана радаваўся абуджэнню беларусаў, а тут па старой звычцы адшукаў сярод апазіцыі агентаў Крамля. Нейкім фантастычным чынам людзі імгненна забыліся на тое, што вусаты па-ранейшаму сядзіць на сваім месцы і катуе іх, і пераключыліся на пошукі агентуры. І тады я зразумеў, што гэта быў фінал. І не мае значэння, што ад здабытых, гэтак бы мовіць, калектыўным Пазняком "фактаў" стала б сорамна нават прапагандыстам з БЕЛТА. "Ціханоўскі ездзіў у Маскву ў 2008-м і зрабіў сэлфі на Чырвоным Пляцы!!1" "Ціханоўская мала размаўляе па-беларуску!". Курва маць, я таксама двойчы быў у Маскве і двойчы рабіў фота непадалек ад Крамля — гэта робіць мяне агентам?

Цяпер добрая палова найбольш свядомых і патрыятычных суайчыннікаў паўтарае хуйбалу пра прарасейскую апазіцыю, бо Ціханоўская, бач, казала пра гандаль з РФ і вымавіла тыя няшчасныя словы пра "мудрага Пуціна" (і няважна, што гэта было сказана ў кантэксце "Пуцін мудры, таму няхай ен дазволіць нам разабрацца самім). І не мае значэння, што Ціханоўская цверда і без развагаў дае верны адказ на пытанне пра Крым, заклікае прызнаць Беларусь краінай, акупаванай расейскім войскам, а таксама падтрымлівае беларускі батальен, які змагаецца на баку Украіны. Выдатная шматхадовачка маскоўскай агентуры — ажно самі сябе надурылі.

Паўтару свае словы, сказаныя ў дыскусіі з адной з гэткіх суайчынніц: няўжо вы чакалі, што дэмакратычная кандыдат у прэзідэнты (то-бок жанчына, якая імкнецца гаварыць ад імя ўсяго насельніцтва) скажа, што з яе прыходам на пасаду пачнецца татальная беларусізацыя і адмежаванне ад РФ, а яшчэ што Пуцін — хуйло? Гэта выдатная фантазія, і я толькі за яе, але гэта немагчыма. Нават сення значная частка тых, хто выступаў супраць лукі, падтрымлівае Расею. А ў 2020-м падобныя заявы несумненна сталі б палітычным самагубствам і развалілі б супраціў хутчэй за ўсялякія рэпрэсіі. Пры тым, што я жадаю РФ толькі распаду і смерці ў пакутах, я б яшчэ і не тое сказаў, каб толькі пазбегчы ўмяшальніцтва пыні.

Але паставіць сябе на яе месца дужа складана; значна прасцей апраўдаць уласны страх / млявасць тым, што "Ціханоўская — агент Крамля, таму я за яе на вуліцу не выйду" (гэта таксама мяне заўседы ўражвала, бо я, наіўны, думаў, што выходзяць не за кагосьці, а СУПРАЦЬ самі-ведаеце-каго).

Raman BiacieniaПринципиальная схема взаимоотношений белорусов сейчас. Автор: Raman Biacienia

Далей па чарзе ідуць прэтэнзіі, працытую, за тое, што Ціханоўская не вызваліла палітзняволеных (бо ў яе ж есць чарадзейная палачка, а можа і тэлепартацыйная прылада, падораная расай Асгард), не правяла перамовы з лукой (бо ен заўседы выказваў гатоўнасць, а яна, паскуда, не хоча!). Пазняк падкінуў дравішак: пратэсты, маўляў, арганізавала Масква, каб зрабіць луку сваей марыянеткай. А дагэтуль, значыць, лука быў незалежным палітыкам? Хіба не сам Пазняк прыкладна мільен разоў паўтараў, што лука кіруе ад імя Масквы і выконвае ўсе яе загады? А тут ен раптам стаў гарантам незалежнасці (TM)? Зноў жа, мяне да глыбіні душы ўражвае, што хтосьці сур'езна ўспрымае гэтую неймаверную крывадушніцкую лухту. Узнікае ўражанне, што народзец, які хоча дэмакратыі, не мае аніякага права на яе, бо яго хапае толькі на мары пра новага луку, толькі беларускамоўнага, які прыдзе, гучна стукне кулаком аб далонь, наабяцае з усім разабрацца, і адразу пабудуе Невядомы Кадат пад бел-чырвона-белым сцягам. Хуй вам.

Я не тое каб вялікі аматар Ціханоўскай. У яе дзейнасці было і есць багата жаласных эпізодаў, але няхай той, хто знойдзе ў гэтым свеце бездакорнага палітычнага дзеяча, першым кіне ў мяне камень. Мне таксама зусім не да спадобы наяўнасць у яе штабе асоб кшталту Вячоркі ці Латушкі, якія, хутчэй за ўсе, дапамагаюць пэўным пралукашысцкім бізнэсмэнам пазбягаць санкцый. Але я не бачу тут аніякай пракрамлеўскай дзейнасці. Гэтыя людзі — тыповыя еўрапейскія дэмакраты з усімі ўласцівымі ім хібамі. Яны імкнуцца выступаць ад імя большасці, а таму ў выніку не задавальняюць цалкам анікога з нас. Але Ціханоўская — гэта адзіны беларускі палітык на дадзены момант (акрамя, даруйце каламбур, саманазванага Адзінага Палітыка). Пазняка ці кагосьці з яго атачэння няма сэнсу нават узгадваць, гэта несур'езна. Рада БНР — гэта людзі, якія заслужылі свае месца ў гісторыі і вечную падзяку, але як палітычныя суб'екты яны — нішто. Калі я яшчэ памятаю Пазняка ў свае 31, то маладзейшае пакаленне, якое будзе будаваць Беларусь пасля лукі, наўрад ведае, хто гэта. І добра. Хоць на сумленных выбарах я б хутчэй аддаў голас за Пазняка-нацыяналіста, а не за Ціханоўскую-дэмакратку, мне не хацелася б, каб будучыню Беларусі вызначалі людзі, якія чвэрць стагоддзя яе ўвогуле не бачылі. Вяртаючыся да нашых баранаў, у Беларусі зараз існуе два варыянты — Ціханоўская, з усімі яе хібамі, альбо лука. Сраць на аднаго значыць падтрымліваць іншага, проста ці ўскосна. І годзе.

Медыйныя бойкі паміж "пазнякоўцамі" і "ціханоўцамі" у рэшце рэшт не нясуць карысці анікому, акрамя гэбістаў. Скажу шчыра, паводзіны Пазняка і яго адэптаў да таго паўтараюць гэбісцкія наратывы, што ажно страшна.

Аднак я ня веру, што Пазняк сам есць агентам Крамля, аб якіх ен так старанна папярэджвае ўсіх і кожнага. Я веру, што гэта правадыр яшчэ аднаго з кіраўніцтваў у выгнанні, якіх у сусветнай гісторыі было шмат, і ен па-ранейшаму не можа замірыцца з тым, што ен пацярпеў паразу, а ягоны час сыходзіць. Таму ен вярзе лухту, каб нагадаць пра сябе (бо палітык жыве, пакуль яго абмяркоўваюць), а гэбня з радасцю гэтым карыстаецца. Мноства ботаў, якія на дрэнным "белорусском языке" з расейскай раскладкай паліваюць гаўном Ціханоўскую разам з "пазнякоўцамі" — найлепшае таму сведчанне. "Пазняк — герой нации, а Цихановская и яе прыхильники — здрадники" — гэта вельмі па-руску.

Право беларусов на чувства

Raman Biacienia

С первых дней войны мы, беларусы слышим, что у нас нет права на наши чувства. Потому что мы граждане страны-соагрессора, а значит, и сами соучастники военного преступления. Потому что это и с нашей территории летят ракеты и идут российские войска. И мы в большинстве своем принимаем это и стараемся поменьше писать о себе и о наших чувствах в соцсетях.

У той жа час Ціханоўскай с яе штабам можна занесці ў велізарны плюс ужо тое, што з іх дапамогай сусветная паспалітая супольнасць даведалася пра існаванне Беларусі як краіны, а не "месца недзе ў Расеі". Праз іх дапамогу ў свеце ведаюць, што есць лукашысцкая Белоруссія, якая падае набоі Пуціну, а есць Беларусь пад бел-чырвона-белым сцягам, якая выступае супраць гэтага. Як на мой погляд, сапраўдны крамлеўскі агент на месцы Ціханоўскай ужо б даўно пачаў прасоўваць у ЕЗ наратыў аб тым, што ў Беларусі ўсе ўсім задаволеныя і цалкам стаяць на баку Расеі. Асабліва зараз, калі ў РФ з паплечнікаў засталося хіба што Амерыканскае Самоа ды Камбоджа. Так, гэта няшмат, і лепшым людзям краіны, якія страцілі волю, здароўе ці нават жыцце, ад гэтага, пэўна, не лягчэй. Але ў гістарычным кантэксце гэта важна, і ў наступным яшчэ адыграе сваю ролю. Адзначу, што калі мае новые знаемыя з Заходняй Еўропы яшчэ гадоў 5 таму пры слове "Беларусь" пачыналі зморшчваць лоб, спрабуючы прыгадаць, што гэта і дзе, то цяпер яны больш-менш ведаюць, што мы ня нейкі сатэліт Расеі, а краіна, што была б зусім не супраць стаць часткай цывілізаванага свету. Радзе БНР за ўсе гады свайго выгнання не ўдалося дасягнуць нават гэтага — але яны ніколі не забываюцца павіншаваць беларускі народ з чарговым святам, у гэтым плане яны заўседы першыя.

Высновы з усяго сказанага вышэй наступныя: 1) большасць маіх суайчыннікаў — усе тая ж мазгаўня, якая не чытала прыповесць пра дзяркач, і таму ўзялася біцца паміж сабой за костку заместа таго, каб разам з'есці мяса; 2) калі табе даюць ссохлы хлеб, а ў цябе і таго няма, дык бяры і не выебвайся, што нясмачна.

У постскрыптуме хачу звярнуцца да маіх украінскіх таварышаў — можа хто і дачытае. Пасля таго, як стала зразумела, што маскалям узяць Кіеў за 3 дні не ўдалося, з нораў папавылазіла рознае гаўно, Парашэнкі-Цімашэнкі з сваймі палітычнымі амбіцыямі. І нейкія сектанты цяпер на ўсе сеціва крычаць, што гэта яны заклалі фундамент усіх поспехаў, амаль што ўласнаручна пазатаплялі рускія караблі, а дзейную ўладу трэба люстраваць і прыцягваць да адказнасці за Бучу, Ірпень і Марыюпаль, нібыта гэта асабіста Зяленскі там усіх пазабіваў. ГАНІЦЕ ЕБАНУТЫХ НАХУЙ БОТАМ ПАД СРАКУ. Памятайце прыповесць пра дзяркач. Я цалкам упэўнены, што Украіна даможацца свайго, але з расколам грамадства гэта будзе неймаверна цяжка. Няўжо напраўду трэба высвятляць, хто не загасіў фаерку на пліце, калі вакол вас гарыць хата? Не будзьце мазгаўней, як беларусы. Гэткія свары нясуць карысць ТОЛЬКІ і ВЫКЛЮЧНА гэбістам.» 


Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment