Праіснаваць у гэтым сусвеце 25 год, ня з’ехаць з глузду і ня спіцца — ня надта проста. А калі ня толькі існаваць, але, парушаючы законы фізікі, памяншаць вакол сябе энтрапію і ператвараць хаос у парадак — гэта ўжо нейкі цуд. Вось і наш улюбёны Kilkim Žaibu адзначыў свой 25-ы выхад у свет, дзе ён крок за крокам сталеў, рабіўся лепшай версіяй самога сябе, з чым я шчыра віншую ўсіх датычных.
