Дуэт Satyricon ужо з пачатку 2000-ых дае нармальна так прыкурыць пердакі олдскульных аматараў black metal, рэалізуючы смелыя адыходы ад канону і кладзячы вялікі доўгі нарвежскі меч на тупыя стэрэатыпы кам’юніці, што банда павінна застапарыцца ў сваёй лагуне. Satyricon — выдатны прыклад гурта, які займаецца мастацтвам, а не намацаў выгодую цыцку і ўсё доіць і доіць яе.
Satyricon & Munch Дата выпуска: 10 июня 2022 Длительность: 56:07 Продюсеры: Satyricon
Лейбл: Napalm Records Трек-лист: 01 «Satyricon & Munch»
Аднатрэкавы гадзінны альбом «Satyricon & Munch» ёсць цікавай рэфлексіяй на (кагобвыпадумалі) нарвежскага мастака Эдварда Мунка, вядомага, у першую чаргу, праз карціну «Крык»:
Праз тое, што музычнае палатно выканана без падзелаў на трэкі, слухачу сапраўды выдаецца магчымасць «заліпнуць» у атмасферны сінтэз эмбіентальных мелодый з цікавымі сэмпламі і аркестровымі пасажамі, што часам перамяжоўваюцца з сакавітымі фірмовымі рыфамі (але без перабольшвання).
Калі азнаёміцца з творчым шляхам спадара Эдварда, адчыніць якую-та кольвек кніжэнцыю з рэпрадукцыямі і вырваць каштоўныя 56 з аскепкамі хвілін на паглыбленне ў асэнсаванне яго духоўнага скарбу, то дадзены рэліз сапраўды няблага пасуе для гэтай вандроўкі. На вялікі жаль, Сацір і Фрост (не блытаць з выміралкай) не парадавалі аматараў сінкрэтызму ў візуале да альбома, то слухач мусіць выбіраць сам, якую частку рэлізу праслухоўваць пад заліпанне пад тое ці іншае адлюстраванне погляду маэстра на рэчаіснасць.
А яшчэ ў «Satyricon & Munch» ёсць выдатная рыса — гэты рэліз можна слухаць і без візуалізацыі. Пэўна, камусьці падасца, што музычная кампанента недастатковая, мінімалістычная і часам «правісае», але ж «лысаму — грабенчык». Гэты альбом – сапраўдны прыклад таго, як не трэба ісці па пратоптанай сцежцы і не саромецца рабіць нешта новае, бо ты можаш сабе гэта дазволіць.
Сапраўды, вельмі прыемна, калі гурт не абмяжоўвае сябе нейкімі забабонамі і межамі ў плане самарэалізацыі творчага патэнцыялу. Моцна цешыць і дае надзею, што наперадзе нас чакаюць прыемныя сюрпрызы ад сыноў Маці Поўначы.
Прошло несколько месяцев после гибели Джорджа Флойда. За это время активисты реанимированного движения Black Lives Matter достигли огромного прогресса в деле защиты прав черных: было убито несколько десятков человек, улицы половины
Шакал по-английски! Jackal.Today — a satirical news site that mocks American show business. Parody news about movies, music and video games. Our news will make you howl!
Компонент комментариев CComment