Вверх
Вниз
  • Кінафэст «Паўночнае ззянне» змяніў выгляд i абвясціў даты юбілейнага сезона

    Кінафэст «Паўночнае ззянне» пройдзе ў дзясяты раз! Абводзіце ў сваім календары даты, бо адборнае кіно з краін Балтыі, Скандынавіі, Беларусі і Украіны і іншых краін пакажуць offline і online з 4 па 21 лістапада 2024 года. Больш за тое: да свайго юбілею фэст правёў рэбрэндынг. Звыклыя палосачкі лога, падобныя на Паўночнае ззянне, змяніла светлавая кеаграма, якая сімфалізуе ўжо не толькі прыродную з'яву, але і метафарычна паказвае, якім святлом і надзеяй у жыцці з'яўляецца кіно.

  • Vodblisk: тры фильмы Андрэя Кашперскага цяпер даступныя на платформе!

    Калі чатыры серыі серыяла «Працэсы» ужо даўно прагледжаны, а хочацца паглядзець нешта ў падобнай стылістыцы, прапануем вашай увазе раннія рэжысёрскія працы суаўтара праекта «ЧынЧынЧэнэл» і серыяла «Працэсы» Андрэя Кашперскага. Тры кароткаметражныя фільмы «Тут быў Саша», «Цукар» і «Hasta la vista, baby» цяпер даступныя на платформе Vodblisk.

  • Відэаплатформа Vodblisk святкуе свой першы год: разыгранка, новыя фільмы і зніжкі на прагляд да 75%!

    Год таму на платформе Vodblisk ўпершыню прадэманстравалі беларускі фільм. Год, як сваім існаваннем Vodblisk наглядна даказвае, што беларускае кіно існуе, і яно разнастайнае і класнае!