Праіснаваць у гэтым сусвеце 25 год, ня з’ехаць з глузду і ня спіцца — ня надта проста. А калі ня толькі існаваць, але, парушаючы законы фізікі, памяншаць вакол сябе энтрапію і ператвараць хаос у парадак — гэта ўжо нейкі цуд. Вось і наш улюбёны Kilkim Žaibu адзначыў свой 25-ы выхад у свет, дзе ён крок за крокам сталеў, рабіўся лепшай версіяй самога сябе, з чым я шчыра віншую ўсіх датычных.
Праіснаваць у гэтым сусвеце 25 год, ня з’ехаць з глузду і ня спіцца — ня надта проста. А калі ня толькі існаваць, але, парушаючы законы фізікі, памяншаць вакол сябе энтрапію і ператвараць хаос у парадак — гэта ўжо нейкі цуд. Вось і наш улюбёны Kilkim Žaibu адзначыў свой 25-ы выхад у свет, дзе ён крок за крокам сталеў, рабіўся лепшай версіяй самога сябе, з чым я шчыра віншую ўсіх датычных.
І вось у тыя ж прадкупальскія дні, у тым жа месцы зноў ударыла маланка (дзякуй Пяруну — не літаральна), былі запаленыя вогнішчы, загаманілі людзі, загучала музыка, якая была на любы густ. З музыкаў найбольш уразілі мяне Дзяды, якія, падаецца, найшчыра атрымлівалі задавальненне на сцэне.
Першыя Дзяды — Benediction згубілі дзесьці свае інструманты, але на пазычаных у літоўцаў Griefgod гітарах нарубілі такога мяса, што маладыя б пазайздросцілі. І ўсё гэта з шырокімі і добрымі ўсмешкамі на тварах — як яшчэ смерць-метал граць?
Finntroll нікога гэтым разам не згубілі, таму выступалі поўным складам. Яны ж цяпер таксама Дзяды, ці не яшчэ? Гучалі бадзёра і вясёла, як і павінны. Накладныя вушы не адваліліся, хоць я ўвесь час чакаў такога эфекту.
Saturnus спачатку разлівалі сваю музычную скруху перад ня вельмі шчыльным натоўпам, але людзі падцягнуліся, бо, мяркую, пад гэты дацкі дум можна было даць вушам адпачынак ад бясконцай блэк-дэз навалы.
Адразу пасля, на іншай сцэне, загудзелі іншыя датчане — Baest. Зусім не Дзяды, але ўсё ж нармалёвыя хлопцы, што граюць з хуткасцю х3 у параўнанні з Saturnus. Каб было яшчэ весялей, вакаліст мікрафоннай стойкай зваліў са сцэны купу асвятляльна-гукавога абсталявання, а потым сігануў у мошпіт, каб зладзіць вакол сябе метал-карагод, выконваючы, паводле яго слоў, ролю каляднай ёлачкі. Атрымалася годна — раю.
Яшчэ далі рады тры злыя нарвежскія Дзяда з Tsjuder, якія ўвасабляючы ўсю лютасць і бездань сапраўднага блэк-метала — увесь час хмурылі бровы і вылуплялі вочы.
У супрацьвагу ім — Incantation ўсміхаліся ва ўсе 33 амерыканскія зубы і, здаецца, шчыра здзіўляліся, што ў гэтай далёкай і невядомай краіне ў іх столькі прыхільнікаў.
High Parasite — не на сто адсоткаў Дзяды, але іх фронтмэн Aaron Stainthorpe — нармалёвы дзед з My Dying Bride, а яшчэ і прадзюсуе гэты ансамбль Gregor Mackintosh. Таму ў іх музыцы час ад часу чуваць адгалоскі Paradise Lost. Карацей, годны малады гурт ад дасведчаных Дзядоў.
Skyforger — даволі часты госць на Kilkim Žaibu. У складзе засталіся толькі два Дзеда, але яны ўсё роўна выдаюць непараўнальнае шматгалоссе, якое заўсёды прыемна слухаць.
Mayhem — родапачынальнікі блэку — падзялілі сваё шоў на некалькі частак, падчас якіх выконвалі песні з розных перыядаў творчасці і нават змянялі сцэнічныя строі — ня горш за Тэйлар Свіфт. А нязменны Necrobutcher выглядаў шчастлівым і увесь час заліваў з дульца віно, і што вы яму зробіце? — ён Дзед і зорка. Падчас выступу на экране круцілі кавалкі фільма пра Mayhem, паказвалі фота айцоў-заснавальнікаў і выбітных удзельнікаў, чые пяшчотныя імёны хвалююць душы сапраўдных металхэдаў: Dead, Euronymous, Count Grishnackh... Гледзячы ў іх блакітныя вочы, я гадаў, як гэтыя анёльскія хлопчыкі з добрымі тварамі здолелі вынайсці такую лютую музыку і шалёную ідэалогію?
А яшчэ там быў Kaschalot з Эстоніі — і гэта вельмі файны прог-мат-рок, не Дзяды, але безумоўна вартыя ўвагі. Паслухайце — не пашкадуеце.
ФОТОГАЛЕРЕЯ С ФЕСТИВАЛЯ Kilkim Žaibu — 2025
День 1
Aortes
Incantation
Mayhem
Ponte
Schammasch
Skyforger
Thundertale
День 2
Baest
Dega
Eihwar
Excrementory Grindfuckers
Finntroll
Kaschalot
Obtest
Saturnus
Saulius Petreikis
Thy Catafalque
Tsjuder
День 3
Benediction
Black Spikes
Erdve
High Parasite
Ignea
Necrowretch
Nrcssst
Šaknys
Sólstafir
Tribulation
Текст, фото: Василий Воробейчиков