Вверх
Вниз


Vodblisk: тры фильмы Андрэя Кашперскага цяпер даступныя на платформе!

Vodblisk: тры фильмы Андрэя Кашперскага цяпер даступныя на платформе!

Оцените экстремизм материала:

Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

ХОТИТЕ ПОМОЧЬ РЕДАКЦИИ ШАКАЛА?

Оформите регулярные пожертвования на Patreon;
Купите нашу книгу «Хроники "Нестора" — история «Музыкальной газеты» и «М-журнала»;
Или просто налейте нам рюмочку 

Калі чатыры серыі серыяла «Працэсы» ужо даўно прагледжаны, а хочацца паглядзець нешта ў падобнай стылістыцы, прапануем вашай увазе раннія рэжысёрскія працы суаўтара праекта «ЧынЧынЧэнэл» і серыяла «Працэсы» Андрэя Кашперскага. Тры кароткаметражныя фільмы «Тут быў Саша», «Цукар» і «Hasta la vista, baby» цяпер даступныя на платформе Vodblisk.

Vodblisk

У фільмаграфіі Андрэя Кашперскага больш за 10 кароткаметражных фільмаў, некаторыя з якіх былі адабраны і атрымалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях. Падобна «Працэсам» у ранніх працах рэжысёра ўдосталь сатыры і абсурду, і нават у пастаноўцы кадраў счытваецца почырк аднаго з самых папулярных камедыйных рэжысёраў Беларусі.

У фільме «Тут быў Саша» дзеянне разгортваецца на дзіцячай пляцоўцы. Усё пачынаецца са сваркі двух умілаваных, якім цяпер трэба наладзіць паразуменне і давер у адносінах. Аднак у працэс умешваюцца вонкавыя фактары:

Некалькі сяброў сядзяць у кавярні і задорна расказваюць адзін аднаму пацешныя навіны з Беларусі. З гэтага і складаецца вострасацыяльная стужка «Цукар»:

«Hasta la vista, baby» — кароткі і жорсткі фільм пра жарт, які ператвараецца ў самы сапраўдны кашмар:

Тыя, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі, можа набыць фільмы «Тут быў Саша», «Цукар» і «Hasta la vista, baby» паасобку за 5$, або тры фільмы разам за 9$. Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, фільмы медыятэкі Vodblisk даступныя бясплатна.

Нагадваем, што на працягу ўсяго красавіка на платформе Vodblisk дзейнічае спецыяльная прапанова са скідкамі на 3 пакеты фільмаў анлайн-кінатэатра. Доступ да прагляду 3 стужак з пакета «Ізі-пізі» можна набыць за 9,99$. 6 фільмаў з пакета «Прасунуты» даступныя за 14,99$, замест 30$. Пакет «Люкс», у які ўваходзіць 9 стужак беларускіх аўтараў і аўтарак, каштуе 19,99$, набыўшы яго можна паглядзець унікальнае кіно і зэканоміць 61,01$.

Каб не прапусціць цікавінкі беларускага кіно, падпішыцеся на сацыяльныя сеткі праекта: Instagram, Facebook, Viber.

Калі вам падабаецца, што робіць каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне» і анлайн-кінатэатра беларускага кіно Vodblisk, вы можаце падтрымаць іх данатам.

Пры падтрымцы: LTAID — Lithuania development cooperation, CPVA — Central Project Management Agency.

Пры інфармацыйнай падтрымцы: Беларуская Рада культуры, HER Docs.


Все тру-шакалы только в этом Телеграме! ПодписывайсяТелега

Компонент комментариев CComment