Вверх
Вниз
  • Кінафэст «Паўночнае ззянне» змяніў выгляд i абвясціў даты юбілейнага сезона

    Кінафэст «Паўночнае ззянне» пройдзе ў дзясяты раз! Абводзіце ў сваім календары даты, бо адборнае кіно з краін Балтыі, Скандынавіі, Беларусі і Украіны і іншых краін пакажуць offline і online з 4 па 21 лістапада 2024 года. Больш за тое: да свайго юбілею фэст правёў рэбрэндынг. Звыклыя палосачкі лога, падобныя на Паўночнае ззянне, змяніла светлавая кеаграма, якая сімфалізуе ўжо не толькі прыродную з'яву, але і метафарычна паказвае, якім святлом і надзеяй у жыцці з'яўляецца кіно.